26 красавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні спыненыя турбіны энэргаблока, які сілкаваў і стратэгічныя прадпрыемствы горада

12
У Гародні спыненыя турбіны энэргаблока, які сілкаваў і стратэгічныя прадпрыемствы горада

Спецыялісты з Брытаніі адмаўляюцца прыязджаць для іх рамонту.

На Гарадзенскай цеплаэлектрастанцыі (ГТЭС) спыніўся другі энэргаблок. Яго немагчыма запусціць зноў, бо брытанскія спецыялісты адмаўляюцца прыязджаць для рамонту.

Пра гэта паведамляе стачкам «Гродна-Азоту»:

- Трохі аб непрацуючых санкцыях.

ГТЭС, другі энэргаблок першай чаргі спынены 5 красавіка 2021 года з прычыны зносу лапатак сілавой турбіны. Грошай на закуп і аплату працы ангельскім спецыялістам Siemens няма.

Другі энэргаблок 2-й чаргі быў спынены на планавы рамонт 14 траўня 2021 на два тыдні. Па заканчэнні тэрміну рамонту не змаглі запусціць турбіну ў нармальны рэжым.

Была прынятая пастанова чакаць спецыялістаў з Siemens для наладкі турбіны, бо ў гэтай турбіны быў зроблены капітальны рамонт у сакавіку гэтага года (быў пастаўлены новы турбакампрэсар) і яна знаходзіцца на гарантыі.

Але, спецыялісты з Англіі не прыязджаюць - санкцыі ці, можа, каранавірус...

Прыехалі спецыялісты з Расеі, за 6 дзён не змаглі знайсці аб'ектыўную прычыну няправільнай працы турбіны. Змаглі запусціць з рознымі парушэннямі, без магчымасці кіраваць нагрузкай турбіны. Калі турбіна спыніцца з якіх-небудзь прычын, запусціць яе зноў наўрад ці атрымаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках