Маці Паўла Севярынца: У рэжыму зямля гарыць пад нагамі!
3- 6.08.2021, 17:53
- 6,144
Праўда на баку свабодных беларусаў.
Да віцебскай актывісткі, маці палітвязня Паўла Севярынца Таццяны Севярынец прыходзіў міліцыянт з апавяданнямі пра артыкул №342 КК, які прадугледжвае адказнасць за «арганізацыю або падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях», паведамляе «Радыё Рацыя».
Таццяна Севярынец мяркуе, што міліцыя баіцца напярэдадні 9 жніўня.
- Зямля пад нагамі гарыць! Нават такую жанчыну, як я, у такім узросце, баяцца. У іх руках войска, сілавікі, зброя, аўто, грошы. У мяне няма нічога, акрамя веры ў тое, што гэтая ўлада злачынная.