20 кастрычнiка 2021, Серада, 16:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія першай у Еўропе ўвяла абавязковыя COVID-пашпарты для ўсіх, хто працуе

1
Італія першай у Еўропе ўвяла абавязковыя COVID-пашпарты для ўсіх, хто працуе

Амаль 74% насельніцтва Італіі атрымалі прынамсі адну дозу вакцыны ад COVID-19.

Урад Італіі падтрымаў новую пастанову аб распаўсюдзе так званага «зялёнага пропуску» на ўсіх работнікаў, як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на ANSA.

Пастанова, магчыма, уступіць у дзеянне з 15 кастрычніка. Пасяджэнне ўрада працягваецца, і дэталі будуць абвешчаныя пазней. У дакуменце прадугледжанае адхіленне ад працы пасля 5 дзён адсутнасці праз тое, што працаўнік не мае ковід-пропуску.

Рэгіёны папрасілі ўрад падоўжыць тэрмін дзеяння тэстаў на каранавірус да 72 гадзін, а не да 48. Пакуль невядома, ці выканана гэтая просьба.

З сярэдзіны кастрычніка неабходна будзе мець прышчэпку, зрабіць тэст або падаць доказ выздараўлення ад Covid, каб увайсці ў дзяржаўныя і прыватныя ўстановы, а таксама ў крамы і рэстарацыі.

Работнікаў, якія выйдуць на працу без ковід-пропуску, плануюць жорстка штрафаваць, але не звальняць: на сумы ад 600 да 1500 еўра, і яшчэ больш - у выпадку выяўлення падробкі дакумента.

На сёння, паводле звестак урада, 13,9 мільёна работнікаў ужо маюць «зялёны пропуск», 4,1 мільёна дагэтуль няма.

За апошнія дні ў Італіі пацвердзілі 5117 новых выпадкаў інфікавання і 67 смерцяў, звязаных з каранавірусам. У бальніцах знаходзяцца 4018 пацыентаў з каранавірусом, 531 з іх - у палатах інтэнсіўнай тэрапіі.

Хоць некаторыя дзяржавы Еўрапейскага Звязу загадалі сваім медычным работнікам зрабіць прышчэпкі, ні адна з іх не зрабіла «зялёны пропуск» абавязковым для ўсіх работнікаў.

Італія займае другое месца ў Еўропе па колькасці загінулых ад COVID-19 пасля Вялікабрытаніі, з моманту пачатку пандэміі ў 2020 годзе больш за 130 000 чалавек памерлі ад гэтай хваробы.

Амаль 74% насельніцтва Італіі атрымалі прынамсі адну дозу вакцыны ад COVID-19, а 68% цалкам вакцынаваныя.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».