26 красавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурвэткі і «Снікерс»: у Сеціве паказалі «прадуктовыя наборы» жыхароў АРДЛА за ўдзел у выбарах у РФ

15
Сурвэткі і «Снікерс»: у Сеціве паказалі «прадуктовыя наборы» жыхароў АРДЛА за ўдзел у выбарах у РФ

Мясцовыя жыхары абураныя выдадзенымі пайкамі.

Падкантрольныя Крамлю акупанты на Данбасе выдавалі мясцовым жыхарам, якія ехалі ў Расею на галасаванне ў Дзярждуму РФ, прадуктовыя наборы.

Фота паек у сетцы паказаў данецкі блогер з нікнэймам donetchanyn, піша «УНІАН».

«Вось такія прадуктовыя наборы выдавалі тым, хто ехаў з Данецка на галасаванне ў Дзярждуму РФ. Кошт голаса раба. Людзі ў каментарах абураюцца, што яго нават прадаць нельга. Некалі бізнэс-цэнтр Украіны», - напісаў блогер.

Мяркуючы па фота, баевікі выдавалі бутэльку мінеральнай вады, танныя вільготныя сурвэткі, батончык «Снікерс», пачак печыва і яблык.

Выбары ў Дзярждуму РФ стартавалі 17 верасня. З гэтай нагоды ўсіх жыхароў АРДЛА, якія маюць расейскі пашпарт, заклікалі далучыцца да абрання дэпутатаў РФ праз электронную сістэму або шляхам вочнага галасавання ў Расеі.

Акупацыйныя ўлады «ЛДНР» у дзень выбараў арганізавалі спецыяльныя рэйсы для выезду грамадзян на ўчасткі ў Растоўскую вобласць, астатнія паездкі цягам трох дзён з АРДЛА абмежаваныя.

Акрамя таго, Расея адкрыла незаконныя ўчасткі ў Крыме. А ў ЕЗ загаварылі аб непрызнанні вынікаў галасавання, калі з'явяцца сумневы ў іх фальсіфікацыі.

На акупаванай частцы Данбаса манапольнае становішча назіраецца менавіта ў партыі Пуціна «Адзіная Расія».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках