26 красавiка 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МЗС Украіны пра «Паўночны струмень – 2»: Байдэн даў Расеі і Пуціну ад шасці да 12 месяцаў

4
Экс-кіраўнік МЗС Украіны пра «Паўночны струмень – 2»: Байдэн даў Расеі і Пуціну ад шасці да 12 месяцаў

Далейшы лёс газаправода «Паўночны струмень –2» залежыць ад прэзідэнта ЗША.

Такое меркаванне былы міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін выказаў 18 верасня ў Facebook, піша gordonua.com.

"Усе карты ад уплыву на Паўночны струмень – 2 цяпер у руках Байдэна. Мы павінны сумленна сказаць: пастанова наконт Паўночнага струменю – 2 – гэта тэст для Расеі датычна яе альянсу з Кітаем. Джо Байдэн даў Расеі і Пуціну ад шасці да 12 месяцаў, каб паглядзець на паводзіны Расеі, паводзіны ў дачыненні да нас, але перш за ўсё ў дачыненні да Кітая і кібератак", – напісаў дыпламат.

Ён адзначыў, што былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр яму аднойчы сказаў: "Я не люблю Абаму і ягоную адміністрацыю, але раю заўсёды трымацца партнёрства з ЗША. Нават калі яно не будзе простым. Таму што гэта твой адзіны і сапраўдны партнёр у вайне з Расеяй".

"У справе Паўночнага струменю – 2 спадзявацца трэба на сябе. Працаваць над акілзаннем Расеі, перш за ўсё з ЗША, а ад Еўразвязу патрабаваць дапамогі ў перазагрузцы энэргаэфектыўнасці", – мяркуе Клімкін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках