Вайскоўцы Інданэзіі ліквідавалі самага небяспечнага баевіка краіны
- 19.09.2021, 11:04
- 2,296
Верхавод маджахедаў быў забіты ў перастрэлцы.
Вайскоўцы Інданэзіі ліквідавалі самога небяспечнага баевіка краіны
Фота: вайскоўцы Інданэзіі ліквідавалі самога небяспечнага баевіка краіны
Вайскоўцы Інданэзіі ліквідавалі самога небяспечнага баевіка краіны. Лідар маджахедаў Усходняй Інданэзіі Алі Калора быў забіты ў перастрэлцы з сіламі бяспекі падчас контртэрарыстычнай кампаніі ў горным раёне Парыгі Мутонг вострава Сулавесі.
Пра гэта паведамляе Guardian.
Алі Калора быў адным з двух баевікоў, забітых у перастрэлцы. Іншы забіты - Джака Рамадана. Сілы бяспекі шукаюць яшчэ чатырох чальцоў групоўкі.
Вайсковы начальнік Цэнтральнага Сулавесі, брыгадны генерал Фарыд Макруф сказаў, што «Алі Калора быў тэрарыстам і лідарам MIT, якога найбольш адшуквалі», маючы на ўвазе інданэзійскую абрэвіятуру маджахедаў Усходняй Інданэзіі Mujahidin Indonesia Timur.
Парыгі Мутонг мяжуе з раёнам Пасо, які ўважаецца за цэнтр экстрэмізму ў правінцыі.
Mujahidin Indonesia Timur прысягнула на вернасць ІДІЛ у 2014 годзе. Групоўка ўзяла на сябе адказнасць за некалькі забойстваў паліцыянтаў і хрысціян, якія з'яўляюцца рэлігійнай меншасцю.