26 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спартовы журналіст Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю

1
Спартовы журналіст Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю
Андрэй Маслоўскі

Ён адбываў 15-дзённы арышт.

Экс-карэспандэнт спартовага выдання, які адбываў адміністрацыйны арышт за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», вызвалены з СІЗА, піша «Трибуна».

Андрэй Маслоўскі быў затрыманы 6 верасня. 8 верасня ён быў абвінавачаны ў распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Паведамлялася, што хутчэй за ўсё, Маслоўскага абвінавацілі ў рэпосце ў сацыяльных сетках спасылак на сайты, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

Маслоўскі быў асуджаны на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Маслоўскі у мінулым карэспандэнт вядомага спартовага сайта, у ім ён прапрацаваў з 2010 года да ліпеня 2021-га.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках