24 кастрычнiка 2021, Нядзеля, 14:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Польшчы: Лукашэнка абвясціў Еўразвязу вайну

20
МУС Польшчы: Лукашэнка абвясціў Еўразвязу вайну

Сінепалы перанакіроўвае ў ЕЗ тысячы мігрантаў.

Лукашэнка абвясціў Еўразвязу вайну. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік, паведамляе «Радыё Польшча».

Такім чынам намеснік кіраўніка МУС пракаментаваў сітуацыю на польска-беларускай мяжы, куды, з яго слоў, улады ў Менску звезлі некалькі тысяч мігрантаў.

«Гэтыя людзі спрабуюць пранікнуць у краіны Заходняй Еўропы, ім маці казалі, што яны змогуць лёгка туды трапіць, і што там яны змогуць атрымаць жыллё і велізарныя грашовыя дапамогі. Існуюць множныя доказы таго, што беларускія службы ім у гэтым дапамагаюць і ўсяляк да гэтага падгаворваюць, прычым на дзяржаўным узроўні. Гэта - свайго роду вайна, якую Аляксандр Лукашэнка аб'явіў, перш за ўсё, краінам Балтыі і Польшчы, але таксама ўсім ЕЗ», - сказаў Мацей Вонсік.

Намеснік кіраўніка польскага МУС нагадаў, што Беларусь нядаўна аднавіла міжнародныя рэйсы з аэрапорта ў Горадні, недалёка ад мяжы з Польшчай, і адмяніла візы для некалькіх краін Блізкага Усходу. Ён дадаў, што найбліжэйшым часам на мяжы варта чакаць павелічэння міграцыйнага ціску.

Адзначым, што за мінулыя дні Памежная служба Польшчы зафіксавала 220 спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Затрыманыя 14 нелегальных мігрантаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».