26 красавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будучыня залежыць ад кожнага з нас

1
Будучыня залежыць ад кожнага з нас
Фота: ТАСС

Страйк не з'яўляецца пытаннем веры, а пытаннем арганізацыі.

Усё часцей у грамадстве пачалі ўзнікаць пытанні веры ў страйк. Але ці тым мы займаемся? На справе страйк не з'яўляецца пытаннем веры. Гэта пытанне дзеяння. У страйк не вераць. Яго арганізоўваюць. Верыць у гэтай сітуацыі можна толькі ў тое, што ўсеагульны страйк дапаможа перамагчы. Ды і тое, мы цудоўна ведаем, што гэта дзейсны метад.

Верыць можна ў Одзіна, Алаха ці яшчэ каго-небудзь. Але не ў страйк. Яшчэ раз, страйк арганізоўваюць.

Можна чакаць яго як другога прышэсця: калі-небудзь здарыцца. А можна ўсім разам набыць прадуктаў, адкласці грошай, зняць грошы з усіх рахункаў і проста застацца дома.

Чаму набыць прадуктаў? Таму што ўсё даражэе і кожная капейка на рахунку.

Чаму адкласці грошай і набыць валюту? Таму што ўвесь час у страйку нам трэба за нешта жыць. Вялікая верагоднасць, што любыя фінансавыя паступленні ў краіну сіняпальцы паспрабуе замарозіць.

Чаму набыць валюту? Таму што гэта адзіны даступны інструмент, каб выратаваць нашы грошы ад падзення рубля. Пра яго мы пагаворым асобна.

Чаму папярэдзіць знаёмых? Таму што не ўсе чытаюць навіны. Дапамажыце ім падрыхтавацца загадзя.

Гэта і ёсць арганізацыя, якой нам не хапіла ў мінулым. Цяпер мы правялі працу над памылкамі. Мы ведаем, што рабіць далей.

Страйку быць.

Telegram-канал «Беларускае аб'яднанне рабочых» (БОР)

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках