26 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандлёвы прадстаўнік Украіны: Нашым вытворцам лепш шукаць альтэрнатывы беларускага рынку

3
Гандлёвы прадстаўнік Украіны: Нашым вытворцам лепш шукаць альтэрнатывы беларускага рынку

Тарас Качка параіў не гандляваць з рэжымам Лукашэнкі.

Украінскім вытворцам на найбліжэйшы час лепш не будаваць сваю бізнэс-стратэгію на доступе на рынак Беларусі праз непрадказальнасць палітычнай сітуацыі, якая будзе ўплываць і на гандаль.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», такое меркаванне выказаў гандлёвы прадстаўнік Украіны Тарас Качка.

«З Расеяй і, на жаль, Беларуссю нам трэба разумець, і бізнэсу разумець, што будаваць стратэгію на доступе на гэты рынак - гэта абсалютна непрадказальна», - адзначыў Тарас Качка.

Ён адзначыў, што ніхто не можа гарантаваць, што Беларусь раптам не ўвядзе новыя санкцыі праз незадаволенасць якой-небудзь заявай Украіны.

«Калі палітычны дыскурс у Беларусі будзе развівацца так, як ён развіваецца, то, на жаль, гэта будзе дзяржава, не толькі куды мы не раім падарожнічаць праз фізічную небяспеку, але і з якой мы не раім гандляваць - нягледзячы на тое, што гэта сапраўды наш рынак, у нас там вельмі шмат спажыўцоў. Думаю, у наступныя некалькі гадоў сітуацыя пагоршчыцца, таму шукаць альтэрнатыўныя рынкі можа быць найлепшай стратэгіяй», - сказаў гандлёвы прадстаўнік.

Ён дадаў, што Украіна з гэтай нагоды кансультуецца з Літвой, якая таксама мела цесныя эканамічныя сувязі з Беларуссю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках