26 красавiка 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы ў сваёй прамове ў ААН заклікаў націснуць на беларускі рэжым

1
Прэзідэнт Літвы ў сваёй прамове ў ААН заклікаў націснуць на беларускі рэжым
ГІТАНАС НАЎСЕДА
ФОТА: КАНЦЫЛЯРЫЯ ПРЭЗІДЭНТА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ

Гітанас Наўседа нагадаў аб праблеме БелАЭС і нелегалах.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў сваім выступе на Генасамблеі ААН узняў беларускую тэму. Ён абвінаваціў Менск у гібрыднай атацы, арганізаванай у выглядзе міграцыйнага крызісу, а таксама закрануў эксплуатацыю БелАЭС.

Наўседа мяркуе, што дзеянні беларускіх уладаў могуць уплываць на міжнародную бяспеку. Ён нагадаў пра інцыдэнт з самалётам Ryanair, параўнаўшы яго з актам фундаванага дзяржавай тэрарызму.

«Беларускі рэжым таксама выпрабоўвае новыя метады гібрыдных дзеянняў. Вось ужо некалькі месяцаў Літва сутыкаецца з беспрэцэдэнтнай гібрыднай атакай. Штучна ствараючы і накіроўваючы плыні нелегальнай міграцыі, Беларусь імкнецца ціснуць у палітычным аспекце на Еўрапейскі Звяз», - паведамляе прэс-служба літоўскага прэзідэнта ягоныя словы.

Наўседа заявіў, што Літва рашуча адхіляе гэтую спробу пасеяць разлад і заклікаў ААН заняцца развязаннем гэтага пытання.

«Нам усім неабходна актыўна змагацца з гандлем людзьмі, разбурыць бізнэс-мадэль кантрабандыстаў і адбіць у мігрантаў жаданне рызыкаваць сваім жыццём. Неабходна правесці сур'ёзныя дыскусіі аб тым, як не даць адной краіне выкарыстоўваць нелегальную міграцыю для ціску на іншую краіну. Мы павінны дакладна заявіць, што нельга выкарыстоўваць людзей у якасці інструментаў», - сказаў ён.

Таксама Наўседа назваў абуральным дзеяннем пачатак камерцыйнай эксплуатацыі БелАЭС, якую Літва ўважае за небяспечную. З ягоных слоў, беларускі бок ігнараваў шматлікія трывожныя інцыдэнты і не выконваў стандарты бяспекі. Усё гэта, на ягоную думку, сведчыць пра адсутнасць пачуцця адказнасці ў беларускіх уладаў.

«Перакананы, што было б каласальнай памылкай ставіцца да такіх парушальнікаў гэтак жа, як і да кліматычна дружалюбных вытворцаў, якія паважаюць навакольнае асяроддзе і выконваюць правілы ядзернай бяспекі. Развязанне пытання Беларускай АЭС мае вялікае значэнне для нашага навакольнага асяроддзя і з'яўляецца пытаннем бяспекі ўсіх жыхароў Еўропы», - сказаў Наўседа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках