Літоўскія памежнікі вывудзілі з Нёмана цыгарэты на 11 тысяч еўраў
6- 23.09.2021, 21:11
- 7,398
Фотафакт.
Літоўскія памежнікі выцягнулі ўчора ўвечары з Нёмана партыю беларускіх цыгарэт, замаскіраваную травой і брудам. Кантрабандысты меркавалі, што такім чынам тавар будзе успрыняты як кавалак зямлі ці дрэва, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы.
Падазроны аб'ект быў выяўлены ў вёсцы Гердашай Друскінінкскага муніцыпалітэта. Памежнікі ішлі за ім амаль гадзіну, а пасля спусцілі ў раку маторную лодку. Тавар паднялі на бераг за пару кіламетраў ад месца выяўлення.
Высветлілася, што кантрабандысты везлі з Беларусі ў Літву шэсць злучаных паміж сабой каробак, у якіх выявілі 3 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі.


Кардонныя завадскія скрынкі для цыгарэт былі шчыльна абгорнутыя чорнай поліэтыленавай плёнкай, а зверху былі накінутыя трава і бруд. Таксама была выяўленая прылада GPS, якая дапамагла б саўдзельнікам кантрабандыстаў у Літве вызначыць дакладнае месцазнаходжанне дастаўленага грузу.
Паведамляецца, што да падобных хітрыкі кантрабандысты выкарыстоўваюць і ў халодную пару года. Узімку злучаныя паміж сабой пачкі цыгарэт з грузам апускаюцца ў ваду, а зверху кідаюцца кавалкі зацвярдзелага снегу або лёду.
Кошт знойдзенага грузу з улікам усіх абавязковых падаткаў складае амаль 11 тысяч еўраў.