26 красавiка 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СДПГ і партыя Мэркель ідуць нага ў нагу за два дні да выбараў у Нямеччыне

1
СДПГ і партыя Мэркель ідуць нага ў нагу за два дні да выбараў у Нямеччыне

Вынік парламенцкіх выбараў у Нямеччыне застаецца непрадказальным.

За два дні да парламенцкіх выбараў у Нямечынне іх вынік застаецца непрадказальным - разрыў паміж галоўнымі канкурэнтамі, кансерватарамі ХДС/ХСС і сацыял-дэмакратамі (СДПГ) - скараціўся да аднаго адсоткавага пункта. Пра гэта сведчыць апытанне Інстытута Аленсбаха на замову выдання Frankfurter Allgemeine Zeitung, паведамляе «Европейская правда».

Партыя СДПГ са сваім кандыдатам у канцлеры Олафам Шольцам страціла адзін пункт і мае падтрымку 26% выбарцаў.

ХДС/ХСС і іх кандыдат на пасаду канцлера Армін Лашэт - другія, падтрымка партыі застаецца нязменнай у параўнанні з апытаннем інстытута на мінулым тыдні, і складае 25%.

«Зялёныя» і іх кандыдат на пасаду канцлера Анналена Бербок трохі выраслі на 0,5 працэнтных пункта да 16%. У «свабодных дэмакратаў» - 10,5%, ва ўльтраправай «Альтэрнатывы для Нямеччыны» - 10%, у «левых» - 5%. Доля іншых партый складае 7,5%.

У рамках рэпрэзентатыўнага апытання ў перыяд з 16 да 23 верасня было апытана 1554 чалавекі.

У апытанні, праведзеным інстытутам Forsa, таксама апублікаваным у пятніцу, СДПГ таксама апярэдзіла ХДС/ХСС з паказчыкамі 25% супраць 22%. «Зялёныя» атрымалі 17%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках