26 красавiка 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі колькасць памерлых ад ковід ужо шэсць дзён запар перавышае 800

8
У Расеі колькасць памерлых ад ковід ужо шэсць дзён запар перавышае 800

Кіраўнік Расспажыўнагляду пакуль не бачыць падстаў для ўвядзення локдаўна.

Колькасць памерлых з дыягназам COVID-19 у Расеі за дзень склала 805. Пра гэта ў нядзелю, 26 верасня, сведчаць звесткі аператыўнага штаба, паведамляе DW.

Колькасць смяротных выпадкаў за 24 гадзіны перавышае 800 ужо шосты дзень запар. Да гэтага такая тэндэнцыя фіксаваліся ў сярэдзіне жніўня. Афіцыйна агульная колькасць памерлых з пачатку пандэміі дасягнула ў Расеі 203 900.

Пры гэтым у 85 рэгіёнах за дзень выяўленыя 22 498 новых выпадкаў заражэння. Максімум з іх у Маскве - 3275, далей ідуць Санкт-Пецярбург (2055) і Маскоўская вобласць (1215). Сукупная колькасць афіцыйна зафіксаваных інфікаваных з пачатку эпідэміі склала 7 420 913.

Папова: Падстаў для локдаўна няма

Нягледзячы на рост паказчыкаў, кіраўніца Расспажыўнагляду Ганна Папова пакуль не бачыць падставы для ўвядзення ў краіне локдаўна. «Сёння ніякіх падставаў для таго, каб гаварыць аб локдаўне няма», - заявіла яна.

Намесніца мэра расейскай сталіцы ў пытаннях сацыяльнага развіцця Анастасія Ракава некалькімі днямі раней паказала, што, згодна з даследаваннямі навукоўцаў, у Маскве цяпер цалкам «дамінуе дэльта-штам каранавіруса».

Са слоў Паповай, сярод інфікаваных гэтым варыянтаў толькі блізу 2% прышчэпленых, што кажа аб эфектыўнасці вакцынацыі.

У РФ пачалі прадаваць туры для вакцынацыі ў Нямеччыне

Распаўсюджванне мутацый адсочваюць экспэрты на базе Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі і Цэнтра лабараторных даследаванняў дэпартамента аховы здароўя сталіцы. «Мы праводзім сталае даследаванне геному SARS-CoV-2, каб разумець з якой разнавіднасцю віруса мы маем справу», - адзначыла Ракава.

21 верасня выканаўчая дырэктарка Асацыяцыі тураператараў Расеі Мая Ламідзэ паведаміла, што расейскія аператары пачалі прадаваць туры для вакцынацыі за мяжой прэпаратамі ад COVID-19, ухваленымі Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Часцей за ўсё прапануюць паездкі ў Сербію, дзе прышчапляюць замежнікаў прэпаратамі BioNTech/Pfizer, AstraZeneca і Sinopharm. Выконваюцца таксама туры ў Нямеччыну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках