26 красавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папярэднія вынікі: На выбарах у Нямеччыне наперад выходзяць сацыял-дэмакраты

4
Папярэднія вынікі: На выбарах у Нямеччыне наперад выходзяць сацыял-дэмакраты

Адрыў ад ХДЗ / ХСЗ мінімальны.

На парламенцкіх выбарах у ФРГ наперад з мінімальным адрывам выходзіць Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН). На стан 19.59 (20.59 менскі час) у нядзелю, 26 верасня, яна набірае 25,5% галасоў, а блок Хрысціянска-дэмакратычнага звязу і Хрысціянска-сацыяльнага звязу (ХДЗ / ХСЗ) – 24,5%. Пра гэта сведчаць неафіцыйныя папярэднія вынікі, якія прыводзіць сацыялагічная служба Infratest dimap на замову тэлерадыёкампаніі ARD, паведамляе DW.

На трэцім месцы – партыя "Звяз-90/зялёныя", якая набрала 13,8% галасоў. Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) атрымлівае 11,7%, а правапапулісцкая "Альтэрнатыва для Нямеччыны" – 10,9%. Паводле звестак Infratest dimap, у парламент таксама праходзіць Левая партыя – за яе прагаласавалі 5% выбарнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках