26 красавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што казаў кіраўнік партыі-пераможцы на выбарах у Нямеччыне пра Лукашэнку

23
Што казаў кіраўнік партыі-пераможцы на выбарах у Нямеччыне пра Лукашэнку
ОЛАФ ШОЛЬЦ

Олаф Шольц з'яўляецца галоўным кандыдатам на пасаду канцлера.

У Нямеччыне скончыліся парламенцкія выбары. Перамогу атрымалі сацыял-дэмакраты, якія набралі 25,7% галасоў. Незалежныя аналітыкі мяркуюць, што новая кааліцыя, якая можа сфармавацца ў Нямеччыне, будзе больш жорстка паводзіць сябе з дыктатарскімі рэжымамі, у тым ліку - і з беларускім.

Галоўны прэтэндэнт на пасаду канцлера Нямеччыны - Олаф Шольц - адкрыта выступаў з крытыкай Лукашэнкі.

У жніўні 2020 года на сайце газеты Bild, Шольц заявіў, што ён, сапраўды гэтак жа, як і дэманстранты ў Беларусі, уважае адстаўку Лукашэнкі за непазбежную.

«Думаю, што той, хто так абыходзіцца са сваім народам, страціў усялякае права на легітымнае кіраванне краінай», - адзначыў Шольц, дадаўшы, што апошняе слова, аднак, павінна заставацца за беларусамі.

«У Лукашэнкі няма падтрымкі большасці насельніцтва. Калі ўсё будзе развівацца паводле дэмакратычных правіл, Лукашэнка не захавае сваю пасаду. Мы не прымаем тое, што там (у Беларусі. - Рэд.) адбываецца. Гэта жудасны дыктатар», - цытавала палітыка газета Bild.

«Неабходна даць Лукашэнку зразумець, што так справа не пойдзе і што ягоныя дзеянні не сыдуць яму з рук», - падкрэсліў тады нямецкі палітык.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках