26 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два кіло на рукі: Цукар стаў дэфіцытам у Віцебскай вобласці

10
Два кіло на рукі: Цукар стаў дэфіцытам у Віцебскай вобласці

Такога не было з часоў распаду СССР.

Дэфіцытным таварам раптоўна стаў цукар-пясок – у асобных рэгіёнах Віцебскай вобласці яго пачалі даваць толькі 2 кілаграмы аднаму пакупніку, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Такім захадам здзівілі вяскоўцаў аўталаўкі Лепельскага райпо, што ездзяць па вёсках Чашніцкага раёна. Першай справай пакупнікі пацікавіліся, ці ёсць цукар увогуле. Пачуўшы, што ёсць, але прадаецца два пачкі ў адны рукі, вясковыя жыхары спачатку ўспрынялі гэтую вестку як жарт.

Аднак прадавачка крамы патлумачыла, што гэта рэальны захад. А калі яна будзе прадаваць цукар, колькі запатрабуюць, можа не хапіць пакупнікам у канцы маршруту аўталаўкі.

Таксама пра перабоі з забеспячэннем цукрам-пяском паведамляюць і жыхары вёсак суседняга Бешанковіцкага раёна. Раней у сацсетках пісалі пра дэфіцыт цукру ў Шаркаўшчынскім і Глыбоцкім раёнах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках