26 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай спыняе заводы праз недахоп электраэнэргіі

24
Кітай спыняе заводы праз недахоп электраэнэргіі

Надзвычайныя захады ўжытыя ў правінцыях КНР.

Кітай трапіў пад уладу паўнавартаснага энэргетычнага крызісу праз рэзкі рост коштаў вугалю і нагрузкі на энэргасістэму.

Як паведамляе Jiemian News, у 20 правінцыях КНР уведзеныя абмежаванні на спажыванне электраэнэргіі, якія закранулі як прамысловыя прадпрыемствы, так і жылыя дамы.

У правінцыі Цзянсу больш чым тысячы фабрык і заводаў улады загадалі працаваць паводле схемы «два праз два», а яшчэ 143 прадпрыемствы спынілі цалкам.

У правінцыі Гуандун, ВУП якой перавышае ўсю эканоміку Расеі і забяспечвае 10% выпуску прадукцыі ў Кітаі, для асобных прадпрыемстваў увялі схему «два праз пяць», пры гэтым ім неабходна ўтрымліваць энэргаспажыванне на ўзроўні на 15% ніжэй за поўную нагрузку ў пікавы перыяд.

У офісных будынках загадана адключыць на другім і трэцім паверхах, а шэраг вытворчасцяў пераведзеныя на начны рэжым працы.

Праз веерныя адключэнні і блэкаут у выходныя на вуліцах паўночных правінцый адключаліся святлафоры, правакуючы шматкіламетровыя коркі, а жыхарам хмарачосаў даводзілася пешшу спускацца ўніз, піша Fortune.

У паўночна-ўсходніх правінцыях Хэйлунцзян, Цзілінь і Ляанін праблемы з энэргазабеспячэннем вымусілі абмежаваць падачу электрычнасці ў тым ліку ў жылыя дамы, нягледзячы на сезоннае пахаладанне і зніжэнне начных тэмператураў да 10 градусаў паводле Цэльсія.

Паўночныя правінцыі КНР атрымліваюць электраэнэргію пераважна ад вугальных станцый, і многія з іх перавысілі свае квоты, якія кампартыя ўводзіць з 2019 года. «Ім пагразілі пальцам, і неадкладным адказам стала тое, што яны пачалі абмяжоўваць спажыванне», – расказвае аналітык Lantau Group Дэвід Фішман.

Зрэшты, гэта не галоўная прычына, прадаўжае ён: ключавой праблемай стаў рэзкі рост коштаў газу і вугалю, які ужо ўдарыў па Еўразвязе і Брытаніі.

За апошні месяц тона энэргетычнага вугалю на біржы Чжэнчжоу падаражэла на 40%, да 192,4 даляра – новага рэкорду за 8 гадоў. У параўнанні з мінулым летам кошты ўзляцелі ўдвая.

Прычынай стала ўзмацненне жорсткасці нацыянальных экалагічных стандартаў: ліцэнзіі многіх прадпрыемстваў у здабычы вугалю скончыліся, а новыя яны не могуць атрымаць ужо блізу года, таму ім давялося спыніць працу, расказала выданню «Чжунсін цзінвэй» крыніца ў вугальнай галіне.

Акрамя таго, скараціліся пастаўкі імпартнага вугалю праз перабоі пры пандэміі і каранцінныя захады на мытні, зазначае ён.

Але кошты электраэнэргіі рэгулююцца дзяржавай, і станцыі не ў стане пакрыць свае выдаткі, тлумачыць Фішман: «Праз тое, як працуюць коштавыя механізмы, вытворцы электраэнэргіі былі вымушаныя працаваць, атрымліваючы ўсё менш і менш маржы, да таго часу, пакуль сэнс працаваць не знік цалкам».

На вугальныя электрастанцыі ў перыяд са студзеня да жніўня гэтага года прыпадала блізу 56,14% з 2,28 млрд кілават гадзінаў выпрацаванай у Кітаі электраэнэргіі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках