26 красавiка 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, каму і на якія тавары ў Беларусі дадуць «прадуктовыя карткі»

65
Стала вядома, каму і на якія тавары ў Беларусі дадуць «прадуктовыя карткі»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ТАСС

МАРГ падпісаў пагадненне з 16-цю гандлёвымі сеткамі.

На сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з'явіўся тэкст пагаднення аб скідках на сацыяльна значныя тавары для ўразлівых катэгорый насельніцтва, падпісанага 12 студзеня паміж міністэрствам і 16-цю гандлёвымі сеткамі.

Пагадненне прадугледжвае з 17 студзеня зніжку памерам на 10 адсоткаў на пэўныя групы сацыяльна значных тавараў пенсіянерам, шматдзетным сем'ям, малазабяспечаным слаям насельніцтва, якія атрымліваюць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

10 адсоткаў зніжкі будуць давацца ў тым выпадку, калі прадоўжаць дзейнічаць абмежаванні, вызначаныя пастановай Савета Міністраў ад 23 лютага 2021 года нумар 100 "Аб часовых мерах стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці". Калі ж гэтую пастанову раптам скасуюць, то памер скідкі ўзрасце да 15%.

У той жа час зніжка можа быць і меншай, калі пасля яе адлічэння акажацца, што кошт тавару меншы за той, якім прадавец сам набываў яго ў пастаўшчыка.

Сацыяльна значныя тавары, на якія будзе давацца зніжка, супадаюць з тымі, цэны на якія цяпер рэгулююцца дзяржавай.

Пакупніку трэба будзе пацвердзіць у краме сваю прыналежнасць да сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва, паказаўшы пенсійнае пасведчанне, пасведчанне шматдзетнай сям'і або даведку аб выдачы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Пры гэтым штомесячная сума пакупак у канкрэтнага суб'екта гандлю з атрыманнем зніжак не будзе перавышаць суму бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (цяпер гэта 288,01 рублёў). Як гэта будзе кантралявацца - пакуль невядома.

Пагадненне дзейнічае толькі паўгода, да 17 ліпеня 2022 года.

Сярод гандлёвых сетак, якія падпісалі пагадненне, — "Санта Рытэйл", "Еўрагандаль", "Дабраном" ("Капеечка", "Маяк"), "Віталюр", "БелМаркетКампані", "БелВілесдэн ("Гіпа"). Поўны спіс здесь.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках