26 красавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнода-Панасюк - беларусам: Мы не здаёмся нават за кратамі, і вы не здавайцеся

10
Паліна Шарэнода-Панасюк - беларусам: Мы не здаёмся нават за кратамі, і вы не здавайцеся

Палітзняволеную збіраюцца этапаваць у магілёўскую турму.

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітвязню Паліну Шарэнда-Панасюк змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) і збіраюцца этапаваць у магілёўскую турму. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда, піша ПЦ «Вясна».

Больш за месяц родныя Паліны не атрымлівалі ад яе вестак. Нядаўна Андрэю дайшлі ад жонкі паштоўкі і тэлеграма.

З ягоных слоў, у канцы года палітзняволеную трымалі мінімум 15 дзён у карцары, а таксама змясцілі ў ПКТ да 18 сакавіка. Акрамя гэтага, яе пазбавілі каранціннай перадачы.

Таксама Паліна паведаміла, што хутка яе могуць этапаваць з гомельскай калоніі ў магілёўскую турму №4.

- Самае галоўнае, што перадае Паліна, гэта пасыл да ўсіх беларусаў: мы не здаёмся нават за кратамі, і вы не здавайцеся, змагайцеся да самой перамогі, - падзяліўся Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, што актывістку ў чэрвені асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках