26 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны: Расейская ўлада баіцца тых, хто пераадольвае страх

1
Аляксей Навальны: Расейская ўлада баіцца тых, хто пераадольвае страх
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: AP

Сумленных людзей у Расеі вельмі шмат – дзясяткі мільёнаў.

Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны пажадаў расейцам быць смелымі і нічога не баяцца. У гадавіну свайго вяртання ў Расею пасля рэабілітацыі ў Нямеччыне ён апублікаваў допіс у сваім instagram:

- Ніводнага кроку прайсці па сваёй краіне вольным чалавекам не атрымалася, мяне арыштавалі яшчэ да памежнага кантролю.

Герой адной з маіх улюбёных кніг - «Уваскрэсенне» Льва Талстога - кажа: «Так, адзінае належнае месца сумленнаму чалавеку ў Расеі ў цяперашні час ёсць турма».

Гучыць хораша, але гэта і тады было няправільна, і цяпер тым больш.

Сумленных людзей у Расеі вельмі шмат - дзясяткі мільёнаў. Іх увогуле значна больш, чым прынята думаць.

А вось улада - агідная і тады, а цяпер яшчэ больш, - палохаюць зусім не сумленныя людзі, а тыя, хто не баіцца. Дакладней, удакладню: тыя, хто, можа, і баіцца, але пераадольвае страх.

Такіх таксама вельмі шмат - мы іх увесь час сустракаем у розных месцах: ад мітынгаў да пакінутых незалежных СМІ. Ды і хоць тут, у Інстаграме. Нядаўна чытаў аб тым, як з МУС выганяюць супрацоўнікаў, якія ставілі ўпадабайкі маім допісам. Так што ў Расеі-2022 і ўпадабайка можа быць праявай смеласці.

Ва ўсе часы ў гэтым сутнасць палітыкі: царок, які жадае прысвоіць сабе права аднаасобнай бескантрольнай улады, павінен запалохаць сумленных, якія не баяцца. А тыя, у сваю чаргу, павінны пераконваць усіх навокал, што баяцца не трэба. Што сумленных жа на парадак больш, чым ахоўная гвардыя царка. Навошта ўсё жыццё жыць у страху, ды яшчэ і быць абкрадзенымі, калі можна ўсё стварыць па-іншаму - больш справядліва.

І гэта бясконцыя арэлі. Або перацягванне каната: сёння ты смелы, заўтра нібыта спалохалі крыху. А паслязаўтра напалохалі так моцна, што ты страціў надзею і зноў стаў смелым.

Я зусім не ведаю, калі скончыцца маё касмічнае падарожжа і ці скончыцца наогул, - вось толькі ў пятніцу мне паведамілі, што яшчэ адна мая крымінальная справа сыходзіць у суд. І на чарзе яшчэ адна - тая, дзе я экстрэміст і тэрарыст. Так што я з тых «касманаўтаў», хто не лічыць дзён да канца тэрміна. Што там лічыць. І па 27 гадоў людзі сядзелі.

Але трапіў я ў гэты атрад касманаўтаў менавіта за тое, што стараўся як мог цягнуць гэты канец каната. Перацягваў на гэты бок тых сярод сумленных, хто не жадае ці ўжо не можа больш баяцца.

Я рабіў гэта, ні секунды аб гэтым не шкадую і прадоўжу гэта рабіць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках