26 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЛЧ паінфармавала «Беларуськалій» аб скасаванні дамовы

18
ЛЧ паінфармавала «Беларуськалій» аб скасаванні дамовы

У наступным месяцы грузы ад салігорскага прадпрыемства прымацца не будуць.

Літоўская чыгунка афіцыйна паведаміла «Беларуськалію» аб пастанове ўрада Літвы прызнаць укладзеную дамову несапраўднай. Як сёння паведаміла прэс-служба ЛЧ, адпаведны ліст быў накіраваны беларускаму контрагенту ў панядзелак 17 студзеня.

Разам з лістом «Беларуськалію» пададзеная копія пастановы ўрада і высноў Каардынацыйнай камісіі, якая дала заключэнне аб неадпаведнасці кантракта нацыянальнай бяспецы. У аўторак беларускі вытворца быў праінфармаваны аб адмове экспедытара ЛЧ прымаць грузы на наступны месяц.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках