Студэнты і працаўнікі БНТУ стварылі незалежны сайт ВНУ
5- 21.01.2022, 21:02
- 12,144
Беларускія студэнты наважылі перайсці на еўрапейскі ўзровень адукацыі.
У інтэрнэце з'явіўся «Незалежны сайт БНТУ», які стварылі студэнты і працаўнікі ВНУ. Гэта альтэрнатыўная пляцоўка афіцыйнаму сайту ўніверсітэта, каб можна было шчыра распавесці пра праблемы, дапамагаць адзін аднаму, шукаць аднадумцаў і дзяліцца досведам.
На сайце ёсць:
раздзел «Рэпазіторый», дзе студэнты могуць абменьвацца навучальнымі матэрыяламі;
раздзел «Людзі», у якім расказваецца пра выкладчыкаў і ўказваецца іх рэйтынг, які студэнты могуць фармаваць самі;
раздзел «Праблемы» - што не так ва ўніверсітэце і шляхі развязання;
раздзел «Навіны», якія студэнты могуць як чытаць, так і пісаць самастойна.