26 красавiка 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў аснову поспехаў украінскага народа

11
Зяленскі назваў аснову поспехаў украінскага народа
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Прэзідэнт апублікаваў зварот у Дзень саборнасці Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў грамадзянаў краіны з 103-й гадавінай з дня абвяшчэння Універсалу аб аб'яднанні Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў саборную Украіну. Зварот прэзідэнта апублікаваны на ягоным сайце.

Ён таксама разам з прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем, спікерам Вярхоўнай Рады Русланам Стэфанчуком, кіраўніком Офіса прэзідэнта Андрэем Ермаком усклаў кветкі да помніка прэзідэнту УНР Міхаілу Грушэўскаму, паведамляецца на сайце АП.

ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што саборнасць Украіны – «гэта не толькі пра гісторыю, гэта пра нашу сучаснасць і будучыню».

«Гісторыя Украіны – не толькі прадмет для вывучэння, важна яе зразумець, убачыць прычыны дзеянняў, усвядоміць іх наступствы, прааналізаваць памылкі, правесці гістарычныя паралелі і зрабіць правільныя высновы. Адказаць на пытанне, чаму так адбылося, што адлік сучаснай незалежнай Украіны вядзецца не з 22 студзеня 1919 года і як нам дзейнічаць, каб гэты адлік больш ніколі не перарываўся», – гаворыцца ў звароце.

Зяленскі адзначыў, што адзінства ўкраінскага народа – гэта «аснова нашых поспехаў, гарантыя моцнай, незалежнай дзяржавы і аднаўлення яе тэрытарыяльнай цэласнасці».

«Выканаем свой абавязак перад будучымі пакаленнямі– захаваем незалежнасць і саборнасць Украіны», – падсумаваў прэзідэнт.

ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Глава государства подчеркнул, что соборность Украины – "это не только об истории, это о нашем настоящем и будущем".

"История Украины – не только предмет для изучения, важно ее понять, увидеть причины действий, осознать их последствия, проанализировать ошибки, провести исторические параллели и сделать правильные выводы. Ответить на вопрос, почему так произошло, что отсчет современной независимой Украины ведется не с 22 января 1919 года и как нам действовать, чтобы этот отсчет больше никогда не прерывался", – говорится в обращении.

Зеленский отметил, что единство украинского народа – это "основа наших успехов, залог сильного, независимого государства и восстановления его территориальной целостности".

"Выполним свой долг перед будущими поколениями – сохраним независимость и соборность Украины", – подытожил президент. 

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках