26 красавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў на волю палітвязень, які зняў чырвона-зялёныя сцягі з будынкаў у Івацэвічах

1
Выйшаў на волю палітвязень, які зняў чырвона-зялёныя сцягі з будынкаў у Івацэвічах

Руслан Шыла правёў на «хіміі» больш, чым яму незаконна прысудзілі лукашысты.

Жыхар Івацэвічаў Руслан Шыла 21 студзеня выйшаў на волю пасля адбывання пакарання - 1 года абмежавання волі за «здзек з дзяржаўных сімвалаў», паведамляе Берасцейскае аддзяленне праваабарончага цэнтра «Вясна». Увесь тэрмін на «хіміі» ён правёў у Асіповіцкім ВУАТ-48.

На відэа сілавікоў ён казаў, што ў ноч з 2 на 3 верасня 2020 г. здымаў дзяржаўныя сцягі на тэрыторыі пракуратуры і Следчага камітэта: залез на флагшток на тэрыторыі пракуратуры, спрабаваў зняць сцяг, але не змог, і тады зрэзаў, а потым прайшоўся па горадзе, прыйшоў да СК і таксама парэзаў дзяржаўны сцяг і сцяг СК. Праз некалькі гадзін яго затрымалі.

Руслан Шыла прызнаў сваю віну на судзе, заявіў аб раскаянні і кампенсаваў шкоду. Але 13 лістапада 2020 года яго асудзілі на 1 год «хіміі», як паведамляў «Первый регион». Чаму ён выйшаў на волю па сканчэнні больш за год, праваабаронцы не паведамляюць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках