26 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская разведка даведалася пра план Крамля па перавароце ва Украіне

29
Амерыканская разведка даведалася пра план Крамля па перавароце ва Украіне

Расея шукае спосабы знізіць выдаткі на працяглую зацяжную вайну.

Амерыканская разведка валодае тымі ж звесткамі, што Вялікабрытанія аб планах Расеі ў дачыненні да Украіны. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на інфармаваныя крыніцы 23 студзеня.

«Так, мы бачылі разведвальныя звесткі аб тым, што Расея шукае спосабы знізіць выдаткі на працяглую зацяжную вайну. Гэта ўключае такія спосабы як стварэнне дружалюбнага ўрада і выкарыстанне шпіёнскіх агенцтваў для расхіствання сітуацыі», – цытуе CNN свайго суразмоўцу.

Іншая крыніца выдання паведаміла, што Злучаныя Штаты «валодаюць такой жа інфармацыяй».

Брытанскае МЗС раней заявіла, што Масква шукае шляхі прыходу да ўлады ва Украіне лаяльнага лідара, а таксама разглядае магчымасць уварвання і акупацыі краіны. У Белым доме заявілі, што ўстрывожаныя гэтай інфармацыяй.

Напярэдадні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правёў сустрэчу са сваёй камандай нацыянальнай бяспекі, каб абмеркаваць «працяг агрэсіўных дзеянняў Расеі ў дачыненні да Украіны».

Прэзідэнт быў паінфармаваны аб стане вайсковых аперацый Расеі на межах Украіны. «Прэзідэнт Байдэн зноў пацвердзіў, што ў выпадку далейшага ўварвання Расеі ва Украіну Злучаныя Штаты накладуць на Расею хуткія і цяжкія наступствы разам з хаўруснікамі і партнёрамі», – гаворыцца ў паведамленні Белага дома.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках