26 красавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у ліку краін, найбольш завязаных на нафтавую галіну

Беларусь у ліку краін, найбольш завязаных на нафтавую галіну

Наколькі моцна нашая краіна падсела на «вуглевадародную іголку».

Праект BusinessFinancing.co.uk склаў інфаграфіку, дзе апублікаваў асноўныя аб'ёмы імпарту і экспарту для ўсіх краін свету. Паводле звестак праекта, таварны гандаль Беларусі завязаны на нафце і нафтапрадуктах.

Даследаванне, заснаванае на інфармацыі Міжнароднай гандлёвай базы звестак (CEPII), паказала, што нафта і нафтапрадукты з'яўляюцца асноўным артыкулам імпарту ў 128 краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. У чацвёрку найбуйнейшых імпарцёраў гэтага выкапнёвага паліва ўваходзяць Кітай, ЗША, Індыя і Паўднёвая Карэя.

У Еўропе, акрамя Беларусі, у якасці асноўнага прадукту імпарту нафту і нафтапрадукты пераважаюць у краінах Балтыі, Украіне, Малдове, Італіі, Нідэрландах і іншых краінах.

У той жа час 59 краін свету экспартуюць нафту і нафтапрадукты больш, чым штосьці яшчэ. Беларусь таксама сярод іх, піша thinktanks.by.

Сусветным лідарам у экспарце нафты з'яўляецца Савудаўская Арабія. У 2020 годзе, са звестак OPEC, краіна адпраўляла за мяжу 6,66 млн барэляў «чорнага золата» за дзень. Гэта ўсяго на 380 тысяч барэляў менш, чым у 2019 годзе.

На другім месцы ў рэйтынгу краін-экспарцёраў знаходзіцца Расея, якая прадавала ў 2020 годзе 4,65 млн барэляў нафты на дзень. Гэта на 600 тысяч барэляў менш, чым годам раней.

Трэці радок рэйтынгу займае Ірак з паказчыкам 3,43 млн барэляў на дзень.

Са зветак складальнікаў інфаграфікі, 17 краін Еўропы экспартуюць нафту больш, чым усялякі іншы прадукт. І зноў жа, Беларусь у іх ліку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках