26 красавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адзіная Расія» папрасіла Пуціна пачаць пастаўкі вайсковай прадукцыі ў «ДНР» і «ЛНР»

11
«Адзіная Расія» папрасіла Пуціна пачаць пастаўкі вайсковай прадукцыі ў «ДНР» і «ЛНР»

А ці сканчаліся яны?

Партыя «Адзіная Расія», якая з'яўляецца кіроўнай у Расейскай Федэрацыі, ініцыіруе афіцыйныя вайсковыя пастаўкі для акупацыйных улад у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Напрыклад, прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна просяць «надаць дапамогу ў выглядзе паставак вайсковай прадукцыі».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сайт «Адзінай Расіі».

У заяве кіраўніка фракцыі ЕР у Дзярждуме Уладзіміра Васільева гаворыцца, што пастаўкі зброі ва Украіну і «істэрыя ў сусветных СМІ» нібыта выглядаюць як падрыхтоўка да баявых дзеянняў.

«Нас вельмі турбуе пытанне абароны жыцця грамадзян і суайчыннікаў, якія пражываюць на тэрыторыях «ЛНР» і «ДНР»... У сувязі з гэтым мы звяртаемся да кіраўніцтва нашай краіны надаць дапамогу «Луганскай і Данецкай рэспублікам» у выглядзе паставак неабходнай для стрымлівання агрэсіі вайсковай прадукцыі, а таксама ўжыць усе неабходныя захады для гарантавання бяспекі іх грамадзян», – адзначыў Васільеў.

Сёння першы віцэ-спікер Савета Федэрацыі РФ Андрэй Турчак заявіў, што Масква павінна заняцца пастаўкамі асобных тыпаў узбраенняў для «ЛДНР» на фоне паставак зброі Украіне ад заходніх хаўруснікаў.

«У гэтых варунках Расея павінна надаць «Луганскай і Данецкай народным рэспублікам» неабходную дапамогу ў выглядзе паставак асобных тыпаў узбраенняў для павышэння іх абараназдольнасці і стрымлівання ваеннай агрэсіі, якая відавочна рыхтуецца», - заявіў ён.

Гэтую ініцыятыву ўжо пракаментаваў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. З ягоных слоў, у пытанні Данбаса трэба выканаць менскія пагадненні, тады і адпадуць усе пытанні аб вайсковых пастаўках.

Таксама сёння стала вядома, што Служба бяспекі Украіны выкрыла новыя факты паставак Расейскай Федэрацыяй зброі баевікам на часова акупаваныя тэрыторыі Данбаса, сярод выяўленага ўзбраення - забароненыя міны і рэактыўныя агнямёты. Пра гэта паведамляе прэс - цэнтр СБУ.

«Сярод канфіскаваных вайсковых сродкаў паражэння расейскай вытворчасці - рэактыўныя агнямёты «Чмель», выбуховы комплекс «Паляванне» і супрацьпяхотныя міны, забароненыя Атаўскай канвенцыяй 1997 года», - сказана ў паведамленні.

У службе адзначылі, што ў лютым 2021 года праз выкарыстанне баевікамі забароненай зброі загінуў жыхар пасёлка Хутар Свабодны Паўночнаданецкага раёна Луганскай вобласці, які на тэрыторыі ўласнага двара падарваўся на супрацьпяхотнай аскепкавай міне нацяжнога дзеяння ПАМ-2.

«Задакументаваныя факты выкарыстання баевікамі супраць украінскіх войскаў на ўсходзе Украіны сучаснага расейскага ўзбраення. Сярод ідэнтыфікаваных узораў - ручны шматразовы буйнакаліберны шматфункцыянальны гранатамёт РПГ-32 «Баркас», - дадалі ў СБУ.

У Луганскай вобласці выяўленыя элементы рэактыўнай гранаты «Занос» расейскай вытворчасці, іх баевікі выкарыстоўвалі падчас абстрэлаў пазіцый УСУ ў раёне горада Папаснай.

Канфіскаваныя ўзоры расейскага ўзбраення далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы, распачатай следчымі СБУ на падставе ч.1 арт.258 (тэрарыстычны акт) і ч.1 арт.438 (парушэнне законаў і правілаў вайны) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках