ЗША загадзя азнаёмілі Украіну з адказам Расеі
11- 27.01.2022, 21:12
- 7,772
У Кіева не было ніякіх нараканняў наконт гэтага дакумента.
ЗША загадзя азнаёмілі Украіну са зместам свайго адказу на патрабаванні Расеі аб «гарантыях бяспекі». «Мы бачылі пісьмовы адказ ЗША да таго, як ён быў перададзены Расеі. З украінскага боку пярэчанняў няма. Важна, што ЗША застаюцца ў цесным кантакце з Украінай да і пасля ўсіх кантактаў з Расеяй. Ніякіх рашэнняў па Украіне без Украіны. Залатое правіла», - напісаў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба ў сваім мікраблогу ў Twitter у чацвер, 27 студзеня.
We had seen the written response of the U.S. before it was handed over to Russia. No objections on the Ukrainian side. Important that the U.S. remains in close contact with Ukraine before and after all contacts with Russia. No decisions on Ukraine without Ukraine. Golden rule.
— Dmytro Kuleba (@DmytroKuleba) January 27, 2022
Напярэдадні амбасадар ЗША ў Маскве Джон Саліван перадаў МЗС Расеі афіцыйны адказ Вашынгтона на расейскія патрабаванні. Пры гэтым ЗША папрасілі Расею не публікаваць змест дакумента. З-за гэтага ва Украіне пачаліся спекуляцыі наконт таго, што Вашынгтон, насуперак сцвярджэнням аб адваротным, магчыма, усё ж пайшоў на саступкі Маскве за кошт Украіны, адзначае DW.
Расея, у ліку іншага, патрабавала ад NATO адмовы ад прыёму ў свой склад Украіны і Грузіі. ЗША і NATO адпрэчылі гэтае патрабаванне. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абяцаў, што без удзелу Кіева аб Украіне не будзе прынята ніякіх рашэнняў. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен 26 студзеня заявіў, што адказ ЗША ў поўнай меры ўзгоднены з Украінай і еўрапейскімі хаўруснікамі.
Кіраўнік МЗС Украіны вітае перамовы з Расеяй у «нармандскім фармаце»
Дзмітрый Кулеба таксама назваў добрай навіной згоду Расеі на правядзенне новага раўнда перамоў у «нармандскім фармаце» ў пачатку лютага ў Бэрліне. Са слоў міністра, гэта сведчыць аб імкненні Масквы да дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту вакол Украіны.
26 студзеня прадстаўнікі Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі, падчас сустрэчы ў Парыжы, упершыню за доўгі час абмеркавалі сітуацыю ў Данбасе ў «нармандскім фармаце». «Пасля сустрэчы ў сераду не адбылося якіх-небудзь сур'ёзных змен, але ўжо сама згода працягваць перамовы - добрая навіна», - адзначыў Кулеба.