Сёння – дзень нараджэння Антона Луцкевіча
- 29.01.2022, 12:03
- 1,942
Малавядомыя факты пра першага прэм'ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі.
Палітычны і грамадскі дзеяч Антон Луцкевіч нарадзіўся 29 студзеня (паводле новага календара) 1884 года.
Тэлеканал «Белсат» апублікаваў вядомыя і малавядомыя факты пра першага прэм'ер-міністра БНР.
Публіцыст, літаратурны крытык, лінгвіст і выдавец. Брат Івана Луцкевіча.
Ведаў 7 моваў. Зрабіў першы пераклад Новага Запавету з грэцкай мовы на беларускую.
Паходзіў са шляхецкага роду герба «Навіна».
Быў выбітным дзеячам віленскага масонства. Разам з братам Іванам Антон Луцкевіч заснаваў першую ў Вільні масонскую ложу «Лучнасць».
Быў выдаўцом газеты «Наша Ніва», адным з заснавальнікаў Беларускага музея ў Вільні.
Называецца як адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя.
Антон Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэння ў 1918 годзе незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Быў аўтарам трэцяй устаўной граматы.
Прэм'ер-міністр БНР.
14 чэрвеня 1941 года асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі.
Адзін з допытаў Луцкевіча доўжыўся 36 гадзінаў.
Памёр у зняволенні.
Быў рэабілітаваны ў 1989 годзе.