26 красавiка 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Прыгава развешвала на вуліцах Берасця бел-чырвона-белыя сцягі і пісала крэйдай «Не вайне»

Ірына Прыгава развешвала на вуліцах Берасця бел-чырвона-белыя сцягі і пісала крэйдай «Не вайне»

Палітзняволеная ўжо чатыры месяцы не выходзіць на сувязь.

Палітзняволеная з Берасця Ірына Прыгава чатыры месяцы не выходзіць на сувязь, паведамляе «Салiдарнасць» са спасылкай на праваабаронцаў.

За гэты час ад жанчыны не прыйшло ніводнага ліста. Накіраваная ёй карэспандэнцыя таксама вяртаецца адрасату. Апошняе вядомае месца, дзе ўтрымлівалася Прыгава, - Берасцейскі следчы ізалятар №7.

Ірына Прыгава была затрыманая 10 сакавіка 2022 года. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна развешвала на вуліцах Берасця бел-чырвона-белыя стужачкі і сцягі, а таксама наносіла алоўкам і крэйдай наступныя надпісы: «Не вайне», «Пуцін – забойца» і інш. 16 жніўня суд прысудзіў яе да 1 года і 6 месяцаўм пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках