26 красавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як УСУ б'юць акупантаў на Херсоншчыне

9
Як УСУ б'юць акупантаў на Херсоншчыне

Падрабязнасці контрнаступу, відэа і карта баявых дзеянняў.

Узброеныя сілы Украіны развіваюць контрнаступ у Херсонскай вобласці. Пад ударамі УСУ расейскае войска пакінула дзясяткі населеных пунктаў. Вайсковыя экспэрты не выключаюць, што ўкраінскія вайскоўцы могуць паўтарыць поспехі нядаўняга контрнаступу на Харкаўскім кірунку, і робяць прагнозы наконт вызвалення Херсону.

ТСН.ua сабраў падрабязнасці баявых дзеянняў на поўдні Украіны.

У аператыўным камандаванні "Поўдзень" распавялі, што за апошнія дні Узброеныя сілы Украіны дэакупавалі сем населеных пунктаў у Херсонскай вобласці. Усяго ў вобласці ад акупантаў вызвалена ўжо больш за паўсотню населеных пунктаў.

У АК «Поўдзень» паведамілі, што УСУ працягваюць актыўныя дзеянні і трымаюць ініцыятыву.

«Авіяцыя УСУ нанесла сем удараў па супраціўніку. Ракетна-артылерыйскія падраздзяленні выканалі больш за 340 агнявых задач. Знішчылі 40 вайскоўцаў РФ, два танкі, сем адзінак аўтамабільнай і браняванай тэхнікі», - кажуць у АК «Поўдзень».

Таксама ўчора супрацьпаветраная абарона УСУ збіла ўдарны гелікаптэр Ка-52 у Бярыслаўскім раёне Херсонскай вобласці.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 2 кастрычніка паведаміў аб дэакупацыі вёсак Міралюбаўка і Архангельске. Паводле слоў прэзідэнта, да поспеху прыклалі руку яго землякі з Крывога Рога - вайскоўцы 129-й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ.

2 кастрычніка стала вядома, што ў выніку паспяховых дзеянняў УСУ было вызвалена вёска Залатая Балька на поўначы вобласці.

Таксама ў сетку трапіла відэа, на якім байцы УСУ ўсталявалі сцяг Украіны на помнік кавуна каля райцэнтра Новаваранцоўка.

Экспэрты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) апублікавалі актуальную карту баявых дзеянняў на поўдні Украіны.

Калі УСУ могуць вызваліць Херсон

Дарадца Офіса прэзідэнта Аляксей Арэстовіч прагназуе, што становішча акупантаў можа неўзабаве пагоршыцца яшчэ больш.

«Злыя расейскія языкі закрычалі, што на Херсоншчыне нейкая бяда з імі робіцца... Там бяда, якая можа стаць бядой-бядой», - заявіў Арэстовіч.

Арэстовіч дадаў, што некалькі ўдараў былі нанесеныя па раёнах вялікай колькасці жывой сілы расейцаў і іх складах у Херсоне і Новай Кахоўцы.

Ваенны экспэрт Алег Жданаў прагназуе, што контрнаступ на поўдні можа набыць такі ж размах, які назіралі ў Харкаўскай вобласці.

Паводле ягоных слоў, падраздзяленні УСУ на Херсонскім кірунку працягваюць наносіць агнявую паразу групоўцы супраціўніка.

«Наколькі я разумею, прынятая пастанова знішчаць яе паступова, даводзячы да стану небаяздольнасці, не рызыкаваць нашымі людзьмі і не штурмаваць у лабавых атаках пазіцыі расейскіх войскаў», - адзначыў ён.

Жданаў падкрэсліў, што для ўдараў па ворагу прымяняецца перш за ўсё авіяцыя і артылерыя, але ў перспектыве контратакавальныя дзеянні УСУ могуць набыць такі ж размах, як быў на Слабажанскім кірунку, калі ўсё пачалося з контратакі і скончылася вызваленнем большай частцы акупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласці.

Раней французскі генерал Дамінік Трынкан выказаў меркаванне, што ўжо восенню ўкраінскія войскі могуць адбіць увесь правы бераг Дняпра ў Херсонскай вобласці, у тым ліку абласны цэнтр.

«Расейцы, здаецца, здзіўленыя метадамі, ужытымі супраць іх украінскім войскам. Знішчэнне складоў боепрыпасаў і матэрыяльна-тэхнічных вузлоў, у тым ліку чыгунак, значна дэстабілізавала іх. Сёння, калі сілы, размешчаныя на захад ад Дняпра, больш не будуць атрымліваць набоі, яны больш не змогуць бараніцца. Калі яны больш не атрымаюць харчоў, гэта будзе драматычна для некаторых падраздзяленняў. Я думаю, што да зімы ўкраінцы маглі б захапіць увесь правы бераг Дняпра, у тым ліку горад Херсон», - сказаў ён.

Як акупанты рэагуюць на пагрозу

Акупацыйныя ўлады на Херсоншчыне разгубленыя праз контрнаступ УСУ.

“Яны не зусім разумеюць, што дае ім гэты рэфэрэндум. Яны проста выканалі ўказанне зверху, але бачаць, што гэта не спыняе Сілы абароны, не спыняе істотна прасоўванне падраздзяленняў УСУ на Херсонскім кірунку», - распавяла прадстаўніца прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гуменюк.

Як паведаміла Гумянюк, расейскія войскі на гэтым адцінку фронту не могуць падцягнуць рэзервы і ўзмацніць сваю групоўку, паколькі ўкраінскія вайскоўцы трымаюць пад агнявым кантролем усе лагістычныя шляхі.

У той жа час, у АК «Поўдзень» кажуць, што акупанты спрабуюць задзейнічаць супраць УСУ жыхароў захопленых тэрыторый.

«На часова акупаваных тэрыторыях працягваюцца мерапрыемствы мабілізацыі, падчас якіх акупацыйныя войскі чыняць дваравыя абходы, складаюць спісы мужчын ўзросту набору. На блокпастах узмоцненая праверка дакументаў, выезды з падкантрольных рашыстам тэрыторый максімальна ўскладненыя», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках