26 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контратака войска РФ на Харкаўшчыне абярнулася разгромам

5
Контратака войска РФ на Харкаўшчыне абярнулася разгромам

УСУ разбілі рэзервы расейцаў і ўзялі трафеі.

У Харкаўскай вобласці расейскія акупанты спрабавалі зрабіць спробы контрнаступу. Напады былі адбітыя байцамі Узброеных сіл Украіны.

Паспяховымі дзеяннямі адзначыліся ваяры 92-й механізаванай брыгады УСУ, піша ў «Фэйсбуку» ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў.

«Каб спыніць украінскі наступ у Харкаўскай вобласці, расейскае камандаванне правяло цэлую серыю контратак, засяродзіла рэзервы са складу 200 мотастралковай, 55 мотастралковай горнай брыгад, асобнага батальёна «Байкал» з Бураціі, асобнага атрада «Русіч», са значнай колькасцю расказаў ён.

Паводле яго звестак, у раёне вёскі Петрапаўлаўка Купянскага раёна расейская групоўка была разгромленая ў сустрэчных баях.

«92-я брыгада адолела супраціў расейцаў. Захопленыя новыя трафеі - сярод іншага - чарговыя новенькія расейскія БМП з баявым модулем Беражок», - дадаў Бутусаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках