26 красавiка 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня фрэзероўшчыка МТЗ вызвалілі ў зале суда

1
Палітвязня фрэзероўшчыка МТЗ вызвалілі ў зале суда
МІРАСЛАЎ САБЧУК

Міраславу Сабчуку прысудзілі 1,6 гады «хатняй хіміі».

Стала вядома, што 23 жніўня 2022 года суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд палітвязню Міраславу Сабчуку — чальцу незалежнага прафзвязу, які працаваў на Менскім трактарным заводзе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ - «хатняй хіміі». Палітвязня вызвалілі ў зале суда, піша ПЦ «Вясна».

Прысуд вынесла суддзя Вольга Емяльянчанка.

За «Мінсктрансам» прызнанае права заявіць пазоў на кампенсацыю шкоды сумай 373 рублёў 98 капеек, які будзе разгледжаны ў рамках грамадзянскай вытворчасці. Да гэтага часу тэлефон мужчыны пакінуты пад арыштам.

Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з Маршаў, падчас якога ён «дзейнічаў узгоднена з групай асоб». Ягоныя дзеянні нібыта пацягнулі за сабой «парушэнне працы транспарту». Знаходзячыся ў Менску, палітвязень выкрыкваў лозунгі, дэманстраваў пратэстныя сімвалы і плакат.

Міраслаў прызнаў віну і расказаў, што прыняў удзел у Маршы з удзелам супрацоўнікаў МТЗ. Доказам у справе праходзілі відэа і фотаздымкі палітвязня, якія былі зробленыя падчас мерапрыемства.

Нагадаем, 24-гадовага Міраслава затрымлівалі 8 кастрычніка 2020 года на працы. Ён удзельнічаў у стварэнні звароту працаўнікоў МТЗ, у якім завадчане асудзілі гвалт і запатрабавалі новых сумленных выбараў. Паводле інфармацыі калег, Міраслава Сабчука выклікалі да кіраўніцтва, затым прыйшоў майстар, які забраў тэлефон Міраслава. Пасля стала вядома, што хлопца затрымалі. Пасля гэтага яго вызвалілі, аднак зноў затрымалі 19 красавіка 2022 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках