Спецназ KRAKEN выбіў акупантаў з Глушкаўкі ў Харкаўскай вобласці
4- 7.10.2022, 12:05
- 6,270
УСУ працягваюць «зачыстку» рэгіёна ад расейскіх войскаў.
Украінскія сілы вызвалілі сяло Глушкаўка ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці.
Пра гэта ўвечары паведаміў у Telegram начальнік штаба спецпадраздзялення KRAKEN Канстанцін Нямічаў, апублікаваўшы відэа з вызваленага населенага пункта.
«Цяпер мы знаходзімся ў населеным пункце Глушкаўка. Тут у 2019 годзе мы пабудавалі дзіцячы патрыятычны лагер. Але з прыходам «рускага міру» гэта ўсё разбурылася. Усё гэта мы адбудуем, і далей будзем развіваць моладзь, і будзе ўсё Украіна. Слава Украіне», - сказаў Нямічаў.