УСУ разграмілі ў Давыдавым Бродзе штаб акупантаў: унікальныя кадры
2- 7.10.2022, 12:56
- 11,444

Ад цэнтра прыняцця патаноў групоўкі войскаў РФ засталіся адны руіны.
Сёння, 7 кастрычніка, Telegram-канал "Аператыўны УСУ" выклаў кадры з Давыдава Брода.
На іх можна ўбачыць ювелірную працу ўкраінскай артылерыі, якая біла дакладна па варожым штабе, знішчыўшы не толькі тэхніку акупантаў, але і склад з боепрыпасамі.
Аб адступленні расейскага войска з Давыдава Брода і іншых населеных пунктаў, размешчаных побач, напісаў расейскі тэрарыст Ігар Гіркін.
Паводле ягоных слоў, УСУ ўдалося ўстанавіць кантроль над трасай на левым беразе Інгульца.
У той жа дзень, 4 кастрычніка, у Сеціве з'явіліся кадры ад 35-й брыгады марпехаў УСУ, якія ўсталявалі ў Давыдавым Бродзе сцяг Украіны. Усяго за першыя два дні контрнаступлення на Паўднёвабужскім кірунку ўкраінскія абаронцы на розных адцінках фронту змаглі прасунуцца ўглыб рэгіёну на 10-20 км. Вораг пачаў адступаць і з Дудчан, якія знаходзяцца каля ракі Дняпро.