20 траўня 2024, панядзелак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія і ЗША прывялі войскі ў баявую гатовасць на фоне паведамленняў пра іранскую пагрозу

6
Савудаўская Арабія і ЗША прывялі войскі ў баявую гатовасць на фоне паведамленняў пра іранскую пагрозу

ЗША заявілі, што гатовыя адрэагаваць, калі Іран учыніць атаку на каралеўства.

ЗША прывялі свае ўзброеныя сілы ў падвышаную баявую гатовасць пасля таго, як Савудаўская Арабія папярэдзіла Вашынгтон пра падрыхтоўку Іранам нападаў на тэрыторыю каралеўства. Разам з ЗША ўзровень баявой гатовасці сваіх узброеных сіл павысілі некалькі блізкаўсходніх дзяржаў, паведамляе The Wall Street Journal.

Рада нацыянальнай бяспекі Белага дома заявіла, што гатовая адрэагаваць, калі Іран учыніць атаку на каралеўства. "Мы без ваганняў будзем дзейнічаць у абароне нашых інтарэсаў і партнёраў у рэгіёне", – заявіў прадстаўнік рады. Савудаўская выведка таксама мяркуе, што іранскія вайскоўцы атакуюць места Эрбіль у Іраку, дзе базуюцца амэрыканскія войскі.

У канцы верасня Іран ужо абстрэльваў паўночны Ірак балістычнымі ракетамі і баявымі беспілотнікамі. Адзін з дронаў быў збіты амэрыканскім знішчальнікам, які накіроўваўся ў бок Эрбіля.

У верасні начальнік іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Гасэйн Саламі публічна заклікаў Савудаўскую Арабію менш асвятляць пратэсты ў Іране ў эфіры спадарожнікавых тэлеканалаў на фарсі. Адзін з іх – Iran International, базаваны ў Лондане спадарожнікавы тэлеканал, які падтрымліваецца Савудаўскай Арабіяй, папулярны сярод шматлікіх іранцаў.

"Гэта наша астатняе папярэджанне, бо вы ўмешваецеся ў нашы ўнутраныя справы праз гэтыя мэдыі", - заявіў Саламі.

Улады Ірана спрабуюць гвалтам здушыць непарадкі, якія адбываюцца амаль штодня пасля смерці 16 верасня дзяўчыны, затрыманай паліцыяй за меркаванае парушэнне правілаў нашэння адзення. Падчас пратэставых акцый больш за 200 чалавек былі забітыя і больш за 1000 арыштаваныя, а самі дэманстрацыі, якія пачаліся як дзёрзкі заклік да абароны правоў жанчын, ператварыліся ў рух, які патрабуе скідання ўрада. Падчас распаўсюджвання непарадкаў іранскія афіцыйныя асобы абвінавачвалі ворагаў Ірана ў падбухторванні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках