16 траўня 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цэбар адляціць»: мабілізаваны напаў на расейскага падпалкоўніка

16
«Цэбар адляціць»: мабілізаваны напаў на расейскага падпалкоўніка

Афіцэра прымусілі выцягнуць рукі з кішэняў і апраўдвацца на тэлефон.

У Расеі працягваюцца бунты мабілізаваных. Навабранцы ў Падмаскоўі зладзілі сваркі з афіцэрамі праз імітацыю падрыхтоўкі да вайны.

З’явілася відэа, як адзін з мабілізаваных напаў на расейскага падпалкоўніка.

«Мабілізаваны расеец штурхае, лае і здзекуецца з падпалкоўніка УС Расеі пры поўнай падтрымцы і ўхвальных воклічах дзясяткаў іншых жаўнераў. Падпалкоўніка прымушаюць выцягнуць рукі з кішэняў і апраўдвацца на тэлефон. Характэрна, што афіцэр баіцца мабілізаваных, і нават не спрабуе сябе абараніць ад нападу і прыніжэння свайго рангу. Мабілізаваныя ставяцца да старшага расейскага афіцэра як да падоння. Унікальнае відэа, якое дэманструе рэальную баяздольнасць шэрагу расейскіх частак на фронце, і якое паказвае, якое вартае жалю відовішча паказваюць асобныя расейскія афіцэры», — пракаментаваў відэа ўкраінскі журналіст Юры Бутусаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках