Паказаны Лукашэнкам пад выглядам беларускага кітайскі ноўтбук абяцаюць «вырабляць» у снежні
24- 14.11.2022, 20:55
- 13,146
Будуць пераклейваць налепкі?
Стала вядома, што сэрыйны выраб кампутараў "Гарызонт" пачнецца ў снежні 2022 года. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар кіроўнай кампаніі холдынгу "Гарызонт" Юрый Прадко, піша БелТА.
Нагадаем, размова ідзе пра >кітайскі ноўтбук кампаніі LenovoАляксандр Лукашэнка на публічнай лекцыі. Крыху пазней была названая цана кампутара - ад 1300 рублёў.
Генеральны дырэктар прадпрыемства "Гарызонт" адзначыў, што работа вядзецца пад кантракт.
- У снежні пачынаецца сэрыйны выраб ноўтбукаў. Мы працуем пад кантракт. Цяпер фармуем партфель кантрактаў на наступны год. Налета вырабім больш за 80 мадэляў, - сказаў Прадко.
Ён дадаў, што атрымаецца практычна закрыць увесь сэгмэнт - ад эканом-класу да прэстыжных і элітных.
- Мы цалкам сёння можам і ўмеем гэта рабіць, нават гульнявыя кампутары, маніторы гульнявыя, якія патрабуюць асаблівай якасці, шпаркасці перасоўвання выявы, - падкрэсліў Прадко.
Дырэктар удакладніў, што на гэты момант снежаньскі партфель ужо сфармаваны.
- Найперш мы будзем пастаўляць у краіны СНД, улічваючы сэртыфікацыю і патрабаванні, - паведаміў Прадко.
Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што "беларускі" ноўтбук знойдзе свайго спажыўца.
- Ён будзе не горшы, чым тыя, што сёння прадстаўленыя. На паліцах сёння не стае кампутарнай тэхнікі, таму ён будзе замяшчаць тое, чаго не стае або не паступае. Я магу вас сапраўды запэўніць, што ён будзе адпавядаць усім сусветным сучасным стандартам. І ён адпавядае, - звярнуў увагу Прадко.
І дадаў, што кампутар уважліва агледзелі эксперты, і можна сказаць аб тым, што ён будзе адпавядаць усім патрабаванням нават самых капрызлівых спажыўцоў.
Акрамя таго, Прадко расказаў, што выпала запатэнтаваць літару "Н", якая размяшчаецца на ноўтбуку.
- Мы запатэнтавалі новы сымбаль - літару Н. Сутнасць яе - сінэргія дзвюх старон - вытворцы і спажыўца, - растлумачыў Прадко.