21 траўня 2024, aўторак, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Буда-Кашалёўскім раёне чыноўнікаў і бюджэтнікаў адправілі ўручную ратаваць ураджай кукурузы

15
У Буда-Кашалёўскім раёне чыноўнікаў і бюджэтнікаў адправілі ўручную ратаваць ураджай кукурузы

Іх адправілі на забалочаныя палеткі, "каб тэхніку не ламаць".

Чыноўнікі сельскіх выканкамаў, вяскоўцы і бюджэтнікі дапамагаюць аграрыям Буда-Кашалёўскага раёна ўручную сабраць ураджай кукурузы на зерне з забалочаных дзялянак палеткаў, куды не можа дабрацца тэхніка. Справаздачу аб працы "працоўнага дэсанту" апублікавала мясцовая газэта «Авангард».

Ураджай працаўнікі ратавалі на палетках за вёскамі Калінінам і Забалаццем. Апроч працаўнікоў аграрнага прадпрыемства, да збору кукурузы далучыліся супрацоўнікі сельскіх выканкамаў, тутэйшыя жыхары і прадстаўнікі бюджэтных арганізацый.

У распараджэнні ахвотных памагатых былі вёдры і мяхі, "у якія збіраліся катахі", удакладніў "Авангард".

Слесар сельскагаспадарчых машын СУП "Андрэеўка" Рыгор Арцёмкаў расказаў выданню, што дзялянкі наважылі прыбраць уручную, "каб тэхніку не ламаць".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках