20 траўня 2024, панядзелак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Viber скарачае супрацоўнікаў у офісе ў Менску

11
Viber скарачае супрацоўнікаў у офісе ў Менску

У якасці прычынаў названыя пагаршэнне фінансавых паказнікаў і сітуацыя ў рэгіёне.

Кіраўніцтва Viber на мінулым тыдні абвясціла супрацоўнікам пра скарачэнне штату.

Пра гэта devby.io расказалі самі супрацоўнікі.

Паводле іх словаў, гаворка ідзе пра звальненне 8% штата, ці больш за 40 чалавек у розных лакацыях. У якасці прычынаў названыя пагаршэнне фінансавых паказнікаў і сітуацыя ў рэгіёне.

Пад скарачэнне нібыта патрапілі непрыярытэтныя кірункі развіцця: частку супрацоўнікаў перавялі на іншыя кірункі, частку звальняюць. Сярод апошніх як распрацоўнікі і тэставальнікі, так і мэнэджары, як маладыя спецыялісты, так і дасведчаныя.

Хтосьці з супрацоўнікаў падкрэсліў, што захады больш правільна назваць аптымізацыяй, бо адсотак скарачэння даволі невялікі і людзям прапануюць шчодрыя кампенсацыі.

Rakuten Viber – міжнародная кампанія, якая ўваходзіць у склад Rakuten Inc. з цэнтрамі распрацоўкі ў Беларусі, Ізраілі, Грузіі (офіс у Тбілісі адкрылі ў 2022). Усяго 500+ супрацоўнікаў, з іх у Беларусі блізу 140.

На сайце кампаніі раздзел «вакансіі» пусты для Беларусі і Грузіі. Застаюцца тры вакансіі ў Тэль-Авіве, адна – у Кіеве, Сафіі і Алжыры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках