16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы сталі часцей красці прадукты ў крамах

21
Расейцы сталі часцей красці прадукты ў крамах

Жыхары РФ крадуць алкаголь, каўбасу, мяса, масла і прысмакі.

Расейцаў на 17% часцей прызнавалі вінаватымі ў дробных злачынствах у першай палове 2022 года, піша «Верстка». Выданне вывучыла статыстыку Судовага дэпартамента пры Вярхоўным судзе Расеі.

Усяго летась суды прызналі вінаватымі ў дробных злачынствах, гэта значыць у крадзяжы маёмасці коштам да 2500 рублёў, 67113 чалавек. Пакаранне за такое злачынства – штраф, абавязковыя працы або арышт да 15 сутак. Большая частка справаў паводле гэтага артыкула тычыцца крадзяжоў у прадуктовых крамах, указвае выданне.

Часцей за ўсё жыхары Расеі кралі алкаголь, каўбасы, мяса, масла і прысмакі. Суддзі збольшага штрафавалі парушальнікаў ці прызначалі ім адміністрацыйныя арышты.

Выданне прыводзіць у прыклад некалькі такіх справаў. Жыхара Сыктыўкара на чацвёра сутак пасадзілі ў спецпрыёмнік за крадзеж масла ў «Пяцёрачцы». Ягоны кошт складаў 116 рублёў. А расеец з Дамадзедава паспрабаваў скрасці палку каўбасы за 140 рублёў, яму прызначылі двое сутак арышту.

Рост крадзяжоў – тыповы вынік збяднення насельніцтва, ён наўпрост звязаны з падзеннем узроўню жыцця, сказала выданню эканамістка Наталля Зубарэвіч. Паводле ейных словаў, далей крадзяжы будуць толькі расці.

За рысай беднасці ў Расеі жыве кожны восьмы жыхар Расеі, або 17,6 млн чалавек. Іх прыбытак не большы за 14 000 рублёў.

Часам суды бяруць пад увагу матэрыяльнае становішча абвінавачаных у дробных крадзяжах. Так, жыхарка Усінска скрала пачак масла за 244 рублі. Міравы суд аштрафаваў яе на мінімальную суму – 1000 рублёў, звярнуўшы ўвагу на яе «матэрыяльнае і сямейнае становішча, узрост і стан здароўя».

Пра тое, што колькасць крадзяжоў у Расеі пасля пачатку вайны ва Украіне павялічылася, у траўні пісаў РБК. «Цяпер “выносяць” усё, крадуць часцей і больш», – гаварыў выданню топ-мэнэджар аднаго з найбуйнейшых харчовых рэтэйлераў.

«Як толькі эканоміка пачынае крыху здаваць, пачашчаюцца выпадкі крадзяжу», – згаджаўся кіраўнік справаў групы «Спортмайстар» Сяргей Агібалаў. У «Спортмайстру», паводле ягоных словаў, часцей спрабавалі выкрасці прадукцыю заходніх брэндаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках