27 красавiка 2024, Субота, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самага аўтарытэтнага мільярдэра Санкт-Пецярбурга збілі ў самалёце «Аэрафлота»

30
Самага аўтарытэтнага мільярдэра Санкт-Пецярбурга збілі ў самалёце «Аэрафлота»

Бойку разнялі бортправаднікі.

Уначы 24 лістапада мільярдэр і ўладальнік шматлікіх марскіх тэрміналаў Ілля Трабер ляцеў «Аэрафлотам» з Масквы ў Пецярбург і пасварыўся з 35-гадовым Анварам Ніязавым, піша Baza. Ніязаў нават не зразумеў, з кім мае справу, – і пасля слоўнай сваркі з пагрозамі забойствам пачаў біць 72-гадовага бізнэсмэна па галаве і твары.

Бойку разнялі бортправаднікі. Пасля прызямлення Трабер выправіўся ў лякарню, у яго дыягнаставалі пералом пальца і траўмы галавы.

Асноўныя актывы Трабера – гэта партовы бізнэс у Ленінградскай вобласці і энэргетычная кампанія «Лоэск». Яго называлі манапалістам на рынку антыкварнага гандлю ў Санкт-Пецярбургу, і ён атрымаў мянушку «Антыквар».

Ён вёў бізнэс з незвычайнымі партнёрамі. Трабер быў суўладальнікам Пецярбургскага нафтавага тэрмінала (ПНТ) і атрымаў кантроль над нафтабазай у гарадскім порце. Яшчэ адным суўладальнікам ПНТ быў Уладзімір Кумарын, якога называюць лідарам тамбоўскай АЗГ.

Імя Трабера гучала ў міжнародных навінах у справе «тройкі», калі ўлады Гішпаніі заявілі пра злоў «Расейскай мафіі» і затрымалі 30 чалавек. Трабер быў госцем на святкаванні дня народзінаў Пуціна ў 2004 і 2016 гадах, пісаў The Insider.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках