27 красавiка 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна не запрасілі на інаўгурацыю Такаева ў Казахстане

7
Пуціна не запрасілі на інаўгурацыю Такаева ў Казахстане

На цырымоніі таксама не было кіраўнікоў іншых дзяржаваў АДКБ.

У Казахстане 26 лістапада адбылася інаўгурацыя Касыма-Жамарта Такаева. Палітык другі раз узначаліў краіну. Больш балатавацца на выбарах кіраўніка дзяржавы ён не зможа.

На цырымоніі прысутнічаў першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Верхаводы АДКБ і Уладзімір Пуцін на інаўгурацыю не прыязджалі, паведамляе 24tv.ua.

Што паабяцаў Такаеў

На інаўгурацыі прысутнічалі дзяржаўныя дзеячы, а з міжнародных палітыкаў – амбасадары. Так сама было і падчас першай інаўгурацыі Такаева ў 2019 годзе.

Сваю прамову Такаеў гаварыў на казахскай мове. Ён падкрэсліў, што выбары прайшлі «сумленна і справядліва».

«Урачыста клянуся служыць народу Казахстана, строга выконваць Канстытуцыю і законы, гарантаваць правы і свабоды грамадзянаў, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі прэзідэнта Рэспублікі Казахстан», – заявіў Такаеў.

Пасля гэтага кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Нурлан Абдзіраў уручыў Такаеву пасведчанне прэзідэнта.

Новапрызначаны кіраўнік краіны акрэсліў захады, якія хоча рэалізаваць падчас сваёй кадэнцыі:

рэалізацыя канстытуцыйнай рэформы;

развіццё вёскі;

мінімізацыя ўсіх перашкодаў, якія ўзнікаюць на шляху малога і сярэдняга бізнэсу;

абнаўленне галінаў улады і г.д.

Першыя ўказы Такаева

Пра канцэпцыю развіцця сельскіх тэрыторый на 2023–2027 гады;

пра захады ў рэалізацыі перадвыбарнай праграмы прэзідэнта «Справядлівы Казахстан – для ўсіх і для кожнага. Цяпер і назаўжды»;

пра захады ў вяртанні дзяржаве незаконна выведзеных актываў;

прызначэнне на 14 студзеня 2023 г. выбараў дэпутатаў сената парламенту;

пра некаторыя пытанні найвышэйшай аўдытарскай палаты Казахстана.

Дарэчы, сярод краінаў, супрацоўніцтва з якімі з'яўляецца прыярытэтным для Казахстана, Такаеў назваў Расею. Маўляў, у фокусе ўвагі будуць пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з суседнімі дзяржавамі – Расеяй, Кітаем і краінамі Цэнтральнай Азіі.

Акрамя таго, Такаеў плануе прыкласці максімальныя намаганні для развіцця супрацоўніцтва з ЗША, ЕЗ, дзяржавамі Азіі, Блізкага Усходу і Закаўказзя, а таксама з усімі зацікаўленымі краінамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках