26 красавiка 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велізарны кацёл для дзясяткаў тысяч расейскіх жаўнераў: УСУ рыхтуюцца да новага «рыўка»

1
Велізарны кацёл для дзясяткаў тысяч расейскіх жаўнераў: УСУ рыхтуюцца да новага «рыўка»

Перамога расчысціць украінскаму войску шлях на Марыупаль.

Узброеныя сілы Украіны рыхтуюцца да чарговага «рыўка», які стане катастрофай для расейскіх акупацыйных войскаў.

Пасля Херсона будзе бітва за Мелітопаль. Яна нясе ключавую ролю ў развязанай Пуціным вайне супраць Украіны. Перамога расчысціць УСУ шлях на Марыупаль і пагражае катлом для дзясяткаў тысяч расейскіх жаўнераў, піша Тelegram-канал «Можам растлумачыць».

Пасля дзвюх буйных перамог увосень (у Харкаўскай і Херсонскай абласцях) украінскае войска рыхтуе новы наступ. Наступнай цэллю можа стаць Мелітопаль - у Запарожжы паміж расейскімі войскамі і УСУ няма буйной воднай перашкоды, а ключавыя шляхі забеспячэння УС РФ знаходзяцца ў зоне паразы ўкраінскай артылерыі.

Паводле інфармацыі ISW, Украіна ўжо пачала артпадрыхтоўку будучых наступаў і наносіць удары па збоі расейскіх сіл і дарогах. У Кіева ёсць падставы для аптымізму.

Па-першае, Кіеў працягвае валодаць ініцыятывай. Менавіта УСУ выбірае поле для будучай бітвы. Пакуль расейскае войска канцэнтруе свае намаганні ў Данецкай вобласці, Кіеў вышуквае слабыя месцы ў абароне расейскай групоўкі.

Па-другое, тактыка ўдараў па лініях забеспячэння, складах і збоі сіл прыносіць свой плён. Улічваючы, што ў Запарожжы асноўныя дарогі знаходзяцца пад прыцэлам ўкраінскай артылерыі і сістэм HIMARS, у расейцаў - праблемы з забеспячэннем.

«Імклівая атака на Мелітопаль можа стварыць умовы для вялізнага катла, у якім апынуцца дзясяткі тысяч расейскіх жаўнераў. Адступіць яны змогуць толькі ў Крым - па вузкім Перакопскім пярэсмыку. Адбіць масаваную атаку будзе даволі складана», - адзначае крыніца.

Акрамя таго, узяцце Мелітопаля можа прывесці да кідка на Марыупаль - яго страта будзе асабліва балючай для дыктатара Пуціна. Цяпер, чакаючы атакі УСУ, расейскае войска працягвае акопвацца ў згаданых вышэй гарадах, ператвараючы іх у цытадэлі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках