26 красавiка 2024, Пятніца, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З расейскай банкаўскай сістэмы вывелі рэкордныя $63 мільярды

3
З расейскай банкаўскай сістэмы вывелі рэкордныя $63 мільярды

Валютная заслона апускаецца над эканомікай РФ.

Сутыкнуўшыся з айсбергам санкцый, «Тытанік» расейскай банкаўскай сістэмы атрымаў пралом, праз які ў рэкордных аб'ёмах пачала выцякаць замежная валюта, піша Finanz.

Нягледзячы на «цунамі» даходаў ад энэрганосьбітаў, валютны баланс расейскіх банкаў імкліва здзімаецца, нібы рэшата, якое немагчыма напоўніць.

Рэкордныя 63 млрд даляраў вывелі кліенты з рахункаў з пачатку года, з якіх 35 млрд – фізічныя асобы, а 28 млрд – бізнэс, вынікае са звестак ЦБ РФ.

У верасні расейскія банкі страцілі 12,1 млрд даляраў, а ў кастрычніку ўцёкі валюты паскорыліся да 14,8 млрд даляраў - беспрэцэдэнтнай сумы за ўвесь час даступнай статыстыкі.

Фізасобы з пачатку мабілізацыі забралі з банкаў больш за 10 млрд даляраў (за верасень і кастрычнік) і ўпершыню ў гісторыі трымаюць на замежных рахунках больш валюты, чым у Расеі (63 млрд даляраў супраць 59 млрд). Карпарацыі вывелі 11 млрд даляраў у кастрычніку на страхах, што ЗША ўвядуць санкцыі супраць структур Масбіржы і дэ-факта спыняць валютныя таргі ў Расеі.

Адток валюты ў кастрычніку дасягнуў такіх маштабаў, што ў сярэдзіне месяца даляраў і еўра на расейскім грашовым рынку дэ-факта не стала: стаўкі валютных свопаў сталі трохзначнымі.

Валютная заслона апускаецца над расейскай эканомікай, і дэфіцыт валюты – асабліва еўра – можа стаць новай нормай, мяркуюць аналітыкі Расбанка: даходы ад экспарту ў ЕЗ імкліва падаюць, «Газпром» пампуе 9% ад даваенных аб'ёмаў і пагражае спыніць апошні транзітны маршрут праз Украіну, а нафта і нафтапрадукты трапляюць пад эмбарга з 5 снежня і 5 лютага адпаведна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках