26 красавiка 2024, Пятніца, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Катары ў краме заўважылі беларускія прадукты па шалёных коштах

20
У Катары ў краме заўважылі беларускія прадукты па шалёных коштах

Стала зразумела, куды знікае малочная прадукцыя з гандлёвых цэнтраў Беларусі.

Пра наяўнасць на паліцах катарскіх крамаў беларускіх малочных прадуктаў напісала жыхарка Берасця, якая там цяпер знаходзіцца, піша канал «Беларусь за МКАДам».

«Сёння я знайшла на паліцах адной з крам у Досе прадукты з Берасця. Калі быць дакладнай - тварог ад «Савушкіна прадукту». Кошты пазначаныя ў мясцовай валюце - катарскім рыяле», - напісала жанчына.

Кошты гэтыя ўражваюць, бо ад беларускіх адрозніваюцца ў разы.

Тварог класічны (5%) ва ўпакоўцы 300 г каштуе 26,50 рыялаў (гэта амаль 18 рублёў - у Беларусі 2,89). Тварог класічны (5%) ва ўпакоўцы 200 г - 19,25 рыялаў (блізу 13 рублёў - у Беларусі 2,07). Тварог рассыпісты (5% і 9%) ва ўпакоўцы 350 г - 29,50-30,50 рыялаў (амаль 21 рубель - у Беларусі 3,21).

Нагадаем, што ў гэты ж час беларусы паведамляюць аб перабоях з малочнай прадукцыяй на паліцах крамаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках