26 красавiка 2024, Пятніца, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найбліжэйшыя дні наступленне УСУ паскорыцца праз магутнага «хаўрусніка»

7
У найбліжэйшыя дні наступленне УСУ паскорыцца праз магутнага «хаўрусніка»

Магчымы прарыў лініі Сватава - Крамянная.

Ваенныя аперацыі ўздоўж лініі фронту ва Украіне ў апошнія дні замарудзіліся праз дажджы, але ў найбліжэйшыя тыдні іх тэмп можа вырасці ў сувязі з пахаладаннем і прамярзаннем глебы. Пра гэта гаворыцца ў зводцы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Паводле інфармацыі інстытута, паведамленні ад украінскага і расейскага бакоў з крытычна важных адрэзкаў фронту на ўсходзе і поўдні Украіны, уключаючы Сватава, Бахмут і Вугледар, указваюць на тое, што аперацыі з абодвух бакоў абцяжараныя праз праліўныя дажджы і, як вынік, моцны бруд.

На прагнозы сіноптыкаў, на наступным тыдні тэмпература па ўсёй Украіне знізіцца, зямля будзе падмярзаць і мабільнасць абодвух бакоў павысіцца. Так, тэмпература на паўночным усходзе Украіны, напрыклад, уздоўж лініі Сватава - Крамянная, з 28 лістапада да 4 снежня ўпадзе амаль да нуля ці ніжэй. Зямлі спатрэбіцца некалькі дзён мінусавых тэмператур, каб зацвярдзець.

«Гэта азначае, што наземныя ўмовы, хутчэй за ўсё, дазволяць павялічыць тэмпы аперацый па ўсёй Украіне цягам выходных 3-4 снежня і на наступным тыдні. Няясна, ці плануе які-небудзь з бакоў аднавіць буйныя наступальныя або контрнаступальныя аперацыі ў гэты час, але метэаралагічныя фактары, якія перашкаджалі такім аперацыям, пачнуць знікаць», - гаворыцца ў зводцы.

Цяпер акопы ўкраінскіх вайскоўцаў, якія абараняюць Бахмут Данецкай вобласці, напоўненыя вадой і брудам. Фота ўмоў, у якіх даводзіцца знаходзіцца воінам, апублікаваў у Facebook 25 лістапада валанцёр Віктар Барынец.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках