26 красавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты расказалі, якія падаткі і на колькі збіраюцца павысіць

9
Лукашысты расказалі, якія падаткі і на колькі збіраюцца павысіць

Гэта датычыцца амаль усіх.

Праект зменаў у Падатковы кодэкс размясцілі на Нацыянальным прававым партале. Як і чакалася, чыноўнікі хочуць павысіць сярод іншага падатак на першую кватэру, збор на зямлю. А яшчэ – падняць падатак для ўладальнікаў сабак. «Люстэрка» расказвае пра некаторыя падатковыя змены, якія хочуць увесці чыноўнікі ў 2023 годзе.

У 2023 годзе ў Беларусі маюць намер павысіць падатак на першую кватэру. Раней у МПЗ анансавалі, рост складзе блізу 10%. Аднак у законапраекце закладзены рост на 11,1%. Так, кошт аднаго квадратнага метра жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме для Менска, як плануецца, вырасце да 900 рублёў (цяпер – 810 рублёў, рост на 11,1%), для абласных гарадоў і Менскага раёна – да 750 рублёў (цяпер – 680 рублёў) рублёў, рост на 10,3%), для Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Ваўкавыска, Горак, Дзяржынска, Жлобіна, Жодзіна, Кобрына, Крычава, Ліды, Мазыра, Маладзечна, Навагрудка, Наваполацка, Оршы, Асіповічаў, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Светлагорска, Слоніма, Слуцка, Смалявічаў, Смаргоні, Салігорска, Фаніпаля – да 660 рублёў (цяпер – 600 рублёў, рост на 10%).

У 2023 годзе хочуць падняць стаўку падатку на прыбытак да 20%. Цяпер яна складае 18%.

Чыноўнікі хочуць істотна падняць адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў, якія працуюць без ІП. Напрыклад, для рэпетытараў у Менску – з 82 да 164 рублёў месяц, а для будаўнікоў – з 292 да 438 рублёў.

Чыноўнікі таксама плануюць у 2023 годзе прадоўжыць для аператараў сотавай сувязі дзеянне павышанага падатку на прыбытак. Апошнія два гады гэты збор складае 30% (раней – 18%). Падвышаны падатак, як плануецца, будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2025 года.

Улады хочуць таксама павысіць падаходны падатак для некаторых фізічных асобаў. Да прыкладу, плануюць падняць збор на перавышэнне выдаткаў над прыбыткамі – да 26%. Цяпер гэты падатак, які спаганяюць з сумы перавышэння, складае 20%. Апошні раз яго падвышалі з пачатку гэтага года, да гэтага падатак быў на ўзроўні 16%.

У 2023 годзе плануюць узняць падаткі для тых, хто займаецца аграэкатурызмам, а таксама для ўладальнікаў аграсядзібаў. Для тых, хто займае агратурызмам – да 37 рублёў на месяц. Цяпер гэты збор складае 31 рубель. Апошні раз гэты падатак падвышалі з пачатку гэтага года.

У наступным годзе таксама плануюць узняць стаўкі акцызаў на алкаголь і цыгарэты. Так, цяпер для першай коштавай групы цыгарэтаў стаўка акцызаў складае 43,56 рубля за 1000 цыгарэтаў, а другой – 91,36 рубля.

У праекце зменаў у Падатковы кодэкс прапісалі, што з 1 студзеня 2023 года стаўкі акцызаў для цыгарэтаў першай коштавай групы хочуць падняць да 55,6 рубля, з красавіка – да 66,25 рубля, з ліпеня – да 78,97 рубля, а з кастрычніка – да 95,59 рубля.

Для другой коштавай катэгорыі павышэнне складзе паэтапна 107,93 рубля (са студзеня), 119,09 рубля (з красавіка), 131,38 рубля (з ліпеня), 147,03 рубля (з кастрычніка).

Для ўладальнікаў сабак таксама маюць намер перагледзець падаткі ў бок павышэння. Гэты збор павінны плаціць тыя, чыім сабакам больш за тры месяцы. Яго трэба ўносіць адзін раз за тры месяцы. Цяпер стаўка гэтага збору складае 9,3 рубля, а за патэнцыйна небяспечныя пароды сабак – 46,5 рубля. Праектам зменаў у Падатковы кодэкс прадугледжана, што памеры гэтых збораў могуць вырасці да 11,1 рубля і 55,5 рубля адпаведна.

У 2023 годзе плануюць заўважна падняць зямельны падатак. Павышэнне закране і насельніцтва, і бізнэс. Рост – на ўзроўні 19%. Напрыклад, стаўкі зямельнага падатку для жылой шматкватэрнай зоны маюць намер павысіць да 14,71 рубля за гектар (цяпер – 12,32 рубля). Рост – 19%. Для жылой сядзібнай зоны падатак цяпер складае 24,61 рубля за гектар, яго хочуць падняць да 29,38 рубля. Павышэнне – на 19,4%. Для бізнэсу таксама плануюць павысіць зямельны збор. Так, цяпер падатак для аўтамабільных рынкаў, гульнявых установаў, гандлёвых цэнтраў і рынкаў складае 184,52 рубля за гектар. Яго хочуць падняць да 220,32 рубля. Рост – на 19,4%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках