18 траўня 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камандзіры 200-х не дазваляюць забіраць, няма цела - няма справы»

9
«Камандзіры 200-х не дазваляюць забіраць, няма цела - няма справы»

Расеец паскардзіўся, што пры выхадзе з атачэння з 36 жаўнераў у жывых засталіся толькі 16.

Расейскі вайсковец 752-га палка паскардзіўся на бесчалавечнае стаўленне камандзіраў да загінулых на Данецкім кірунку. Пра гэта сведчыць перахопленая ўкраінскай выведкай тэлефонная размова акупанта.

На апублікаваным аўдыёзапісе размовы варожы баец тлумачыць, чаму доўга не выходзіў на сувязь.

- Не было калі тэлефанаваць, з атачэння выходзілі. З 36 16 выйшлі агулам. І, халера, 200-х не дазваляюць забіраць, трасца. Няма цела - няма справы. Ну, магчыма, ён у палоне, і сваякам грошы трымаюць, не плацяць. Разумееш, у чым сэнс? – скардзіцца расейскі вайсковец.

На гэта яму суразмоўца кажа, што "зноў хітруюць-мудрагеляць".

- Так, яны вось ляжаць (целы загінулых - рэдакцыя), а мы не можам іх забраць. Ну, а потым не ведаю як: гадоў пяць, магчыма, будуць судзіцца, магчыма неяк дамагацца, - кажа захопнік.

Ён таксама расказаў, што няма ніякай суполкі, якая б ездзіла і забірала целы загінулых - як кантрактнікаў, так і астатніх.

Акупант удакладніў, што такія страты яны зазналі ля Крамянной, дзе УСУ «дзяўбуць усіх чыста».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках